Перайсьці да зьместу

Ліцьвіны (гурт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліцьвіны
лац. Lićviny
Гады 1991 — дасюль
Месца ўтварэньня Менск, Беларусь
Жанр народная музыка
Зьвязаныя праекты Камэлот
vk.com/licviny

Ліцьвіны (анг. The Litwins, ням. die Litwinen, польск. Licwiny, рас. Литвины, баўг. Литвините, італ. Litvini) — адзін з самых аўтарытэтных фолк-гуртоў Беларусі[1]. Калектыў пачаў граць альтэрнатыўны фолк яшчэ пад канец 1980-х гадоў. У 1980—1990-я гады гурт адраджаў беларускія аўтэнтычныя сьпевы[2].

Увосень 1987 году ўпершыню сустрэліся Натальля Матыліцкая і Ўладзімір Бербераў, які шукаў сьпявачку для свайго музычнага праекту. Натальля, родам з Случчыны, толькі пачынала спрабаваць сябе ў народных сьпевах, пераняўшы манэру ад вясковых бабуляў і закахаўшыся ў гэтае мастацтва. Уладзімір тады толькі пачынаў самастойную працу з вывучэньня народных інструмэнтаў і музычнага фальклёру, каб стварыць гурт, заснаваны на сапраўдных, музэйных, узорах народнага інструмэнтарыю, адзеньня і выканальніцтва, «жывы працяг музэю». Погляды абодвух на музычны фальклёр супалі, і праз год дуэт дэбютаваў на сцэне менскага Дома літаратара.

У 1990 годзе да дуэта далучыліся Ксенія Дзягілева — скрыпачка, і Мікола Трус — тэнар, родам з Слонімшчыны. Тым жа летам гурт узяў назву «Ліцьвіны» — у памяць пра залаты век беларускай гісторыі — кругабег Вялікага Княства Літоўскага. Цалкам гурт аформіўся ўжо ў 1991 годзе ў складзе 9 музыкаў[3].

У 1992 годзе быў запісаны першы альбом «Галуб на чарэшні, галубка на вішні», які распаўсюджваўся на касэтах, перавыдадзены ў 1998 годзе, а на CD выйшаў у 2002 годзе[1].

7 студзеня 2021 году гурт даў канцэрт з нагоды свайго 30-годзьдзя.

На студзень 2021 году:

  1. ^ а б Заўтра ў Мінску выступіць легендарны фольк-гурт «Ліцьвіны»  (бел.) // Новы Час. — 08-01-2021.
  2. ^ Надзея Кудрэйка. “Мы адчувалі сябе рыцарамі…”  (бел.). — 06.02.2021 — 13.02.2021. — № 6 (1497).
  3. ^ Артыкул

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]