Дадаізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дадаізм (па-француску: Dada — «драўляны конік на палачцы», «першы дзіцячы лопат») — элемэнтарнае мастацтва; культурны рух у літаратуры, выяўленчым мастацтве, тэатры й кіно.

Узьнік падчас Першай сусьветнай вайны ў нэўтральнай Швайцарыі, дакладней у Цюрыху ў кафэ «Кабарэ Вальтэр». Рух існаваў з 1916 па 1922 год.

Мэта кірунку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акцыі дадаістаў супраць агульнапрынятых, непарушных ідэалаў азначалі выклік усяму грамадзтву зь яго ўстойлівымі прынцыпамі, і больш за ўсё — выклік мілітарызму. Іронія й інвэктыва дадаістаў мелі сваёй мэтай высьмеяць буржуазнае грамадзтва зь яго каштоўнасьцямі. Марсэль Дзюшан сваім «L.H.O.O.Q» кідае выклік той глыбокай павазе, зь якою яно ставіцца да жывапісу да Вінчы.

Маніфэст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« Вы ўсе — абвінавачваныя. Устаць. З вамі можна казаць, толькі калі вы стаіцё. Устаць, як для «Марсэльезы», устаць, як для расейскага гімну, устаць, як для God save the king, устаць, як перад сьцягам. Нарэшце, устаць перад ДАДА, які размаўляе ад твару жыцьця й абвінавачвае вас у здольнасьці кахаць толькі са снабізму, толькі тады, калі гэта дорага каштуе. Вы зноў селі? Тым лепш, так вы выслухаеце мяне з вялікай увагай. Што вы робіце тут, скучаныя, як насупленыя вустрыцы, — вы ж усе сур’ёзныя — ці ня так? Сур’ёзныя, сур’ёзныя, сьмяротна сур’ёзныя. Сьмерць — справа сур’ёзная, так? Можна памерці героем, а можна ідыётам, што, у сутнасьці, адно і тое ж. Адзінае слова, якое не губляе свайго значэньня што ні дзень, — гэта слова «сьмерць». Вам даспадобы сьмерць, калі паміраюць іншыя. Да сьмерці, да сьмерці, да сьмерці! І толькі грошы не паміраюць, яны толькі падарожнічаюць. Гэта — бог, якога паважаюць, сур’ёзны пэрсанаж — грошы — фамільны гонар сямейства. Пашана й слава грошам; чалавек, у якога ёсьць грошы, — гэта чалавек шаноўны… Дада нічым не пахне, ён — нішто, нішто, нішто. Як вашы надзеі: нішто як вашы райскія шаты: нішто як вашы куміры: нішто як вашы палітычныя мужы: нішто як вашы героі: нішто як вашы мастакі: нішто як вашы рэлігіі: нішто. Сьвішчыце, крычыце, біце мне пысу, што далей? Яшчэ я вам скажу, што ўсе вы — ёлупні. Праз тры месяцы мы, я і мае сябры, прадамо вам нашыя карціны за некалькі франкаў. »

—«Канібальскі маніфэст Дада» 1918 г., Парыж, Франсіс Пікабія

Прадстаўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увасабленьне ідэяў дадаізму ў кліп-індустрыі Беларусі — кліп на песьню «Капітал» гурту «Ляпіс Трубяцкі».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадаізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў