Арэса Любань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Любань (футбольны клюб)»)
Арэса
Горад Любань, Беларусь
Стадыён ДЮСШ
Чэмпіянат Другая ліга
 · 2021 19 месца (Менскі дывізіён)

«Арэса» — беларускі футбольны клюб зь Любані. У 2015 і 2017 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку 1990-х гадоў клюб зь Любані пад назвай «Арэса» браў удзел у Трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі.

У 2000-х гадах каманда пад назвай «Любань» выступала ў чэмпіянаце Менскай вобласьці, дзе займала месцы пераважна ў ніжняй частцы табліцы. У 2014 годзе «Любань» здабыла срэбныя мэдалі абласнога першынства і на наступны год заявілася ў Другую лігу, дзе заняла 16-месца пры 20 удзельніках. Прапусьціўшы турнір у 2016 годзе, у сэзоне 2017 году «Любань» зноў далучылася да Другой лігі.

Перад сэзонам 2018 году каманда доўгі час вырашала, ці прымаць удзел у Другой лізе, і толькі ў канцы сакавіка афіцыйна адмовілася ад выступаў у турніры[1][2]. У 2020 годзе «Любань» выступала ў чэмпіянаце Менскай вобласьці, а ў 2021 годзе ў выніку аб’яднаньня Другой лігі з чэмпіянатамі абласьцей зноў далучылася да Другой лігі. У сэзоне 2022 году клюб адмовіўся ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі.

У сакавіку 2023 году стала вядома, што каманда зь Любані пад назвай «Арэса» вяртаецца ў Другую лігу[3].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2015 Другая 16 20 5 1 12 19–41 16 1/32
Другая — за 15 месца 16 2 0 0 2 0–12
2017 Другая 11 26 6 3 17 34–87 21 1/32
2021 Другая — Менскі (поўдзень) 10 20 3 1 16 28–75 10 1/128
Другая — за 19 месца 19 1 1 0 0 3–0

Галоўны трэнэр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]