Перайсьці да зьместу

Арэса Любань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арэса
Горад Любань, Беларусь
Стадыён ДЮСШ
Чэмпіянат Другая ліга
 · 2021 19 месца (Менскі дывізіён)

«Арэса» — беларускі футбольны клюб зь Любані. У 2015 і 2017 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

У пачатку 1990-х гадоў клюб зь Любані пад назвай «Арэса» браў удзел у Трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі.

У 2000-х гадах каманда пад назвай «Любань» выступала ў чэмпіянаце Менскай вобласьці, дзе займала месцы пераважна ў ніжняй частцы табліцы. У 2014 годзе «Любань» здабыла срэбныя мэдалі абласнога першынства і на наступны год заявілася ў Другую лігу, дзе заняла 16-месца пры 20 удзельніках. Прапусьціўшы турнір у 2016 годзе, у сэзоне 2017 году «Любань» зноў далучылася да Другой лігі.

Перад сэзонам 2018 году каманда доўгі час вырашала, ці прымаць удзел у Другой лізе, і толькі ў канцы сакавіка афіцыйна адмовілася ад выступаў у турніры[1][2]. У 2020 годзе «Любань» выступала ў чэмпіянаце Менскай вобласьці, а ў 2021 годзе ў выніку аб’яднаньня Другой лігі з чэмпіянатамі абласьцей зноў далучылася да Другой лігі. У сэзоне 2022 году клюб адмовіўся ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі.

У сакавіку 2023 году стала вядома, што каманда зь Любані пад назвай «Арэса» вяртаецца ў Другую лігу[3].

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2015Другая1620511219–41161/32
Другая — за 15 месца1620020–12
2017Другая1126631734–87211/32
2021Другая — Менскі (поўдзень)1020311628–75101/128
Другая — за 19 месца1911003–0

Галоўны трэнэр

[рэдагаваць | рэдагаваць код]