Лыскаўскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Xqbot (гутаркі | унёсак) у 23:12, 12 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Славутасьць
Каралеўскі замак
Заходні вал замка
Заходні вал замка
Краіна Беларусь
Вёска Лыскава
Каардынаты 52°51′31.55″ пн. ш. 24°38′20.36″ у. д. / 52.8587639° пн. ш. 24.6389889° у. д. / 52.8587639; 24.6389889Каардынаты: 52°51′31.55″ пн. ш. 24°38′20.36″ у. д. / 52.8587639° пн. ш. 24.6389889° у. д. / 52.8587639; 24.6389889
Тып будынка замак
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан рэшткі валоў
Каралеўскі замак на мапе Беларусі
Каралеўскі замак
Каралеўскі замак
Каралеўскі замак
Каралеўскі замак на Вікісховішчы

Лы́скаўскі за́мак — былы каралеўскі замак XVXVIII стст. ля вёскі Лыскава Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Рэшткі замку — помнік абарончага дойлідзтва, ахоўваецца дзяржавай.

Паводле праграмы «Замкі Беларусі» заплянаванае добраўпарадкаваньне замку, на гэтыя мэты выдзеленыя 15 мільёнаў рублёў[1].

Апісаньне

Знаходзіцца за 0,5 км ад вёскі ва ўрочышы Гарадзішча, ля дарогі на Масевічы. Захаваліся толькі рэшткі былых умацаваньняў.

Замак знаходзіўся на правым беразе рэчкі Мухі (Шчыбы). Замчышча квадратнае ў пляне, памерам 68х68 м. Па пэрымэтры разьмешчаныя насыпныя валы. Заходні вал захаваўся параўнальна няблага да цяперашняга часу, мае шырыню 10 м, на вяршыні — пляцоўка шырынёй каля 2 м. Пасярэдзіне яе разьмяшчаўся праезд у замак. Захаваўся таксама паўднёвы вал і фрагмэнты ўсходняга. На кутах замчышча стаялі вежыкруглікі» дыямэтрам 8 м (не захаваліся).

Вакол замку праходзіў роў, за якім быў узьведзены наступны вал вышынёй 1-1,5 м і шырынёй да 4 м (захаваліся з заходняга і паўднёвага бакоў). На адлегласьці 90 мэтраў ад замчышча разьмяшчаўся трэці, дугападобны вал і роў, што акружалі замак з поўначы, захаду і поўдня. Унутры валу месьціўся праезд, ля якога захавалася вежавае ўзвышэньне. На ўсходзе ўмацаваньне замыкалася забалочанымі берагамі ракі.

Адным зь першых дасьледаваў замак у XIX стагодзьдзі вядомы расейскі археоляг Ф. В. Пакроўскі(lt), у 1970-хМ. А. Ткачоў. Падчас раскопак выяўлены культурны пласт таўшчынёй 40 см, у якім знойдзеныя дробныя фрагмэнты паліванай кафлі, кераміка XV-XVII стагодзьдзяў, кавалкі баразьнянае цэглы з вапнай і глінянай абмазкай, іншыя прадметы. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі.

Мінуўшчына

Турыстычны знак вельмі лёгка прамінуць, едучы аўтамабілем

У XVI стагодзьдзі Лыскава зьяўлялася вялікакняскім сталовым уладаньнем і ўваходзіла ў Ваўкавыскі павет Наваградзкага ваяводзтва. Мяркуюць, што замак у той час мог належаць вялікай княгіні літоўскай і каралеве польскай Боне Сфорцы[2].

Замак амаль цалкам быў зруйнаваны ў Паўночную вайну 1700—1721 рр. У XIX стагодзьдзі фальклярыст М. Федароўскі запісаў мясцовую легенду, паводле якой замкам валодала пані Бэня (Бона). Пад час вайны між палякамі і рускімі палац быў разбураны, а Бэня, ледзьве ўратаваўшыся, пракляла тых, хто ваяваў, і месца, на якім стаяў палац, што прынёс ёй гора. З тае пары, па сьцьвярджэньні мясцовых жыхароў, па начох на палацавых валах былі чутныя енкі і плач, а часам і агонь, які згасаў з набліжэньнем чалавека[2].

У 1706 року ля замку вяліся баявыя дзеяньні, пра што таксама захавалася мясцовае паданьне, запісанае Міхасём Федароўскім. Пасьля бойкі, калі мясцовыя жыхары хавалі забітых, двое зь іх заўважылі на трупе аднаго з жаўнераў дарагі пярсьцёнак і схацелі яго ўзяць. Ня здолеўшы зьняць пярсьцёнак з рукі, папросту адсеклі палец. Доўгі час пасьля гэтага ў вёску прыходзіў прывід бяспалага ваяра і трывожыў людзей, пакуль тыя не паклалі косткі ягонага пальца ў магілу[2].

Паводле некаторых меркаваньняў, менавіта ў Лыскаўскім замку быў створаны выдатны помнік летапісаньня «Хроніка Быхаўца»[2].

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113В000622

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Юрий Рубашевский, Антонина Хокимова, Николай Синкевич, Елена Жук. Где не ступала нога туриста? // Вечерний Брест. — 18 ліпеня 2012.
  2. ^ а б в г Валы былога каралеўскага замка Радзіма майго духу Праверана 6 лютага 2012 г.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Лыскаўскі замаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў