Перайсьці да зьместу

Луг (хімія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Луг (рэчыва)»)

Лу́г, шчо́лач — моцныя асновы, лёгкараспушчальныя ў вадзе.

Лугамі зьяўляюцца гідраксыды лужных і лужназямельных мэталяў і амонію. Гэта крышталічныя рэчывы бясколерныя ці белага колеру. Гіграскапічныя, мылкія навобмацак. Распушчальнасьць у вадзе вялікая (дзясяткі грамаў на 100 г вады пры нармальных умовах — NaOH, KOH, RbOH, CsOH, NH4OH) або добрая (грамы на 100 г вады — інш.), параўнальна легкаплаўкія. Для водных рашчынаў лугаў характэрная высокая канцэнтрацыя гідраксыд-іёнаў.

Лугі паглынаюць з паветра ваду і вуглякіслы газ. Чыстыя шчолачы і іх канцэнтраваныя рашчыны разьядаюць тканкі, асабліва жывёльныя, разбураюць шкло, кераміку, арганічныя матэр’ялы.

Асабліва небясьпечныя для скуры і вачэй гарачыя рашчыны лугаў.

Шчолачы шырока выкарыстоўваюцца ў розных галінах прамысловасьці. У прыватнасьці для вырабу электралітаў для акумулятараў, мыла, угнаеньняў, будаўнічых матэр’ялаў, у лябараторнай практыцы.