Лаўрэнці Крышкоўскі
Выгляд
(Перанакіравана з «Лаўрэнцій Крышкоўскі»)
Лаўрэнці Крышкоўскі | |
Памёр | каля 1573 |
---|---|
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладнік, перакладнік Бібліі |
Мова | старабеларуская мова |
Лаўрэнці Крышкоўскі — дзяяч рэфармацыйнага руху Вялікага Княства Літоўскага, гуманіст, пісьменьнік 2-й паловы ХVI стагодзьдзя.
У 1550-я гады прыхільнік вучэньня «Чэскіх братоў» у Вялікай Польшчы. У друкарні ў горадзе Шаматулы (Польшча) выдаў кнігу «Размова чатырох братоў закону хрысьціянскага» (1558). З 1561 году — кальвінісцкі прапаведнік у Нясьвіжы. У 1562 годзе ў нясьвіскай друкарні разам з Сымонам Будным і Мацеем Кавячынскім выдаў на рускай мове «Катэхізіс», «Пра апраўданьне грэшнага чалавека перад Богам». Пры дапамозе Буднага пераклаў і выдаў на польскай мове «Размову» сьвятога Юстына філёзафа (Нясьвіж, 1564). Каля 1563 году перайшоў на пазыцыі антытрынітарызму, пазьней падтрымліваў рэлігійныя і сацыяльныя ідэі анабаптызму.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |