Кіслародны кактэйль
Кіслародны кактэйль | |
Іншыя назвы | кіслародная пена |
---|---|
Тып | напой |
Нацыянальная страва | украінская |
Паходжаньне | Украіна |
Рэгіён | Усходняя Эўропа |
Аўтар | Мікалай Сірацінін(uk) |
Дата зьяўленьня | 1963 (61 год таму) |
Час прыгатаваньня | 3 хвіліны |
Асноўны складнік | вада |
Распаўсюджаныя складнікі | сок, травяны адвар, корань лакрычніку(en), бялок курынага яйка, глікаголь |
Кісларо́дны кактэ́йль — напой з насычанай тленам пенай, трапляньне якой у страўнік павялічвае паступленьне тлену ў тканкі параўнальна з удыханьнем празь лёгкія.
Пена ўтвараецца шляхам прапусканьня тлену праз вадкасьць (ваду, сок, адвар траваў). Пенаўтваральнікам служыць корань лакрычніку(en), бялок курынага яйка або глікаголь. Бялок выкарыстоўваецца ў выглядзе парашку для прадухіленьня сальманэлёзу. Прымаецца зранку або ўдзень дробнымі глыткамі, каб пазьбегнуць ўздуцьця. П’ецца штодзень або празь дзень за 30—40 хвілінаў да ежы або праз 1—1,5 гадзіны пасьля ежы. Пасьля 8—10 прыёмаў варта рабіць перапынак на месяц-паўтары. Дзецям 3—8 гадоў пасуе прыём да 100 грамаў напою, падлеткам — 150—200 грамаў, дарослым — звыш 200 грамаў. Супрацьпаказаньні існуюць пры крывацёку, інфаркце міякарда, прыступе стэнакардыі і абвастрэньні хваробы страўніка[1]. Прадаецца ў кіслародных барах. Касуе праявы тленавага галаданьня шляхам павышэньня паступленьня тлену ў тканкі да ўзроўню, што дае разьмінаньне на сьвежым паветры[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вольга Кулінковіч. Дайце кіслароду // Зьвязда : газэта. — 2 ліпеня 2011. — № 123 (26987). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ Вольга Цыбульская. Галодны мозг // Краіна здароўя. — 19 траўня 2010. — № 17 (186). — С. 3.