Сальманэлёз
Сальманэлёз — заражэньне страўнікава-кішачнага тракта энтэрабактэрыямі(be) роду сальманэла(en). Назву атрымала ад прозьвішча адкрывальніка бактэрыі Дэніела Сальмона(en). Найчасьцей распаўсюджваецца ў высокаразьвітых гарадах з адзіным парадкам харчовага забесьпячэньня. Крыніцай ёсьць свойскія жывёлы. Найбольш небясьпечным бактэрыяносьбітам для немаўлятаў ёсьць дарослыя людзі праз брудныя рукі і прадметы догляду.
Папярэджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбольш дзейснымі спосабамі прадухіленьня заражэньня ёсьць мыцьцё рук перад ежай, захоўваньне мяса і птушкі на асобнай паліцы лядоўні ва ўпакаваным выглядзе, мыцьцё яек з мылам перад прыгатаваньнем, дастатковая тэрмічная апрацоўка мяса, выкарыстаньне асобных дошкі і нажа для апрацоўкі сырога мяса.
Чыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заражэньню спрыяюць прыём, прыгатаваньне i падаваньне ежы бруднымі рукамі, ужываньне недастаткова праваранага мяса, таксама недавараных i недасмажаных яек.
Праявы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праходзіць з павышэньнем тэмпэратуры, млоснасьцю, ванітамі(be) i шматразовым паносам[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Барыс Пракопчык. Хвароба, спароджаная цывілізацыяй // Краіна здароўя. — 23 ліпеня 2008. — № 36 (92). — С. 7.