Уладзімер Пашута
Уладзімер Пашута | |
Владимир Терентьевич Пашуто | |
Дата нараджэньня | 19 красавіка 1918 г. |
---|---|
Месца нараджэньня | Петраград, Савецкая Расея |
Дата сьмерці | 10 чэрвеня 1983 г. |
Месца сьмерці | Масква, СССР |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | ЛГУ |
Занятак | гісторык, мэдыявіст, прафэсар |
Навуковая сфэра | Гісторыя Расеі, гістарыяграфія, крыніцазнаўства |
Месца працы | Інстытут гісторыі СССР, АН СССР, МГОУ |
Сябра ў | Акадэмія навук СССР[d] |
Навуковая ступень | Доктар гістарычных навук |
Навуковы кіраўнік | Б. Д. Грэкаў, В.В. Маўродзін, М.Д. Прысёлкаў. |
Вучні | І.Е. Гарэлаў, Н.А. Горская, Т.М. Джаксан, Е.А. Мельнікава, А.В. Назаранка, Е.Л. Назарава, А.В. Падасінаў, Н.Л. Пушкарова, І.С. Чычураў. |
Узнагароды | Ордэн «Знак Пашаны» |
Уладзі́мер Цярэ́нцевіч Пашу́та (рас. Владимир Терентьевич Пашуто; 19 кастрычніка 1918, Петраград — 10 чэрвеня 1983, Масква) — савецкі гісторык-мэдыявіст. Доктар гістарычных навук, прафэсар, сябра-карэспандэнт АН СССР (з 1976 году).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь сям’і вышлага з полацкіх сялянаў прадпрымальніка і дачкі аднаго з слугаў імпэратарскай сям’і. Скончыў 41-ю працоўную школу ў Петраградзе, з посьпехам паступіў на гістарычны факультэт Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, скончыўшы яго ў 1941 годзе, дзе праслухаў курсы як гістарычнага, так і філялягічнага факультэтаў.
У гады нямецка-савецкай вайны знаходзіўся на камсамольскай працы. У 1945—1948 гадох — асьпірант акадэміка Барыса Грэкава.
У 1948 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю з гісторыі Галіцка-Валынскай Русі, якая потым стала асновай аднайменнай манаграфіі (1950 год). Тады ж пачаў працаваць ў Інстытуце гісторыі (з 1969 году Інстытут гісторыі СССР) АН СССР.
У 1959 годзе выйшла ягоная манаграфія «Ўтварэньне Літоўскага гаспадарства» (рас. Образование Литовского государства), на гэтую тэму ў 1960 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю.
Кансультаваў Андрэя Таркоўскага ў час працы над фільмам «Андрэй Рублёў».
Працы з гісторыі старажытных дзяржаваў на тэрыторыі СССР зрабілі Ўладзімера Пашуту заснавальнікам сэктару гісторыі старажытных дзяржаваў у Інстытуце гісторыі СССР (1969 год).
З 1970 году — прафэсар Маскоўскага абласнога пэдагагічнага інстытуту імя Надзеі Крупскай.
З 1977 году адначасова быў загадчыкам аддзелу гісторыі дакапіталістычных фармацыяў у Інстытуце гісторыі пры АН СССР.
У 1977 годзе заснаваў сэрыю навуковых камэнтаваных выданьняў старажытных рукапісных тэкстаў пра землі й народы, якія засялялі раней Усходнюю Эўропу («Древнейшие источники по истории народов СССР», з 1993 году «Древнейшие источники по истории народов Восточной Европы»).
Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках ў Маскве.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1988 году, пятай гадавіны з дня сьмерці Ўладзімера Пашуты праводзяцца навуковыя Чытаньні яго памяці. Яны атрымалі агульнае найменьне «Ўсходняя Эўропа ў старажытнасьці й сярэднявеччы» (рас. Восточная Европа в древности и средневековье), з 1992 году праводзяцца штогод пад эгідай Расейскага гуманітарнага навуковага фонду, спачатку ў Інстытуце расейскай гісторыі РАН, з 1999 году — у Інстытуце ўсеагульнай гісторыі РАН.
Старшынём аргкамітэту ў 1988—1995 гадох быў А. П. Навасельцаў (з 1996 году — Е. А. Мельнікава).
Арганізатары канфэрэнцыі працягнулі навуковую традыцыю Пашуты: дасьледаваньне гісторыі Старажытнай Русі ў шырокім міжнародным кантэксьце і ў параўнаньні з гісторыяй краінаў у той жа гістарычны пэрыяд.
Асноўныя працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар шматлікіх прац (15 кніг і каля 300 навуковых артыкулаў) з гісторыі СССР эпохі фэўдалізму (гісторыя Расеі, Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі), крыніцазнаўстве і гістарыяграфіі.
- Пашуто В. Т. Александр Невский и борьба русского народа за независимость. М., 1951.
- Пашуто В. Т. Очерки по истории Галицко-Волынской Руси. М., 1950.
- Пашуто В. Т. Против некоторых буржуазных концепций образования Литовского государства. — Вопросы истории, 1954, № 8, с, 165—169.
- Пашуто В. Т. Помезания. «Помезанская правда» как исторический источник изучения общественного и политического строя Помезании XIII—XIV вв. М., 1955.
- Пашуто В. Т. Героическая борьба русского народа за независимость (XIII век). М., Госполитиздат, 1956.
- Пашуто В. Т. Образование Литовского государства. М., 1959.
- Пашуто В. Т. Труды польского академика Г. Ловмяньского по истории Литвы, Руси и славянства // Вопросы истории. 1959. № 10.
- Новосельцев А. П., Пашуто В. Т., Черепнин Л. В. и др. Древнерусское государство и его международное значение. М., 1965.
- Пашуто В. Т. Внешняя политика Древней Руси. М., 1968.
- Пашуто В. Т. Эволюция политического строя Руси (X—XIII вв.). — In: L’Europe aux IX-e — XI-e siècles. W-wa, 1968, p. 241—247.
- Пашуто В. Т. Русско-скандинавские отношения и их место в истории раннесредневековой Европы. — В кн.: Скандинавский сборник, вып. 15. Таллин, 1970, с. 51—62.
- Пашуто В. Т. Реваншисты-псевдоисторики России («Научно-популярная серия АН СССР»). М., 1971.
- Пашуто В. Т. Летописная традиция о «племенных княжениях» и варяжский вопрос, 1973.
- Новосельцев А. П., Пашуто В. Т., Черепнин Л. В. Пути развития феодализма (Закавказье. Средняя Азия, Русь, Прибалтика). М., 1972.
- Пашуто В. Т. Александр Невский (Серия «ЖЗЛ», вып. 542). М., Молодая гвардия, 1974, 1975.
- Пашуто В. Т., Флоря Б. Н., Хорошкевич А. Л. Древнерусское наследие и исторические судьбы восточного славянства. М., 1982.
- Пашуто В. Т. Русские историки-эмигранты в Европе. М., 1992.
- Пашуто В. Т. Русь. Прибалтика. Папство (Древнейшие государства Восточной Европы, 2008 год). — М.: Русский фонд содействия образованию и науке, 2011. — 688 с.
Летувізацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сваёй манаграфіі «Образование Литовского государства» (Масква, 1959 год) сфальсыфікаваў зьмест ліста вялікага князя Гедзіміна да манахаў-францішканаў Саксоніі. Калі напраўду літоўскі гаспадар ставіў умову і пажаданьне, каб прызначаныя для касьцёлаў у Вільні і Наваградку місіянэры абавязкова ведалі польскую, зэмгальскую і рускую мовы[1][2], то Пашута — які ў рэчышчы палітыкі летувізацыі сьцьвярджаў летувіскі характар ВКЛ — заявіў, што Гедзімін у гэтым сваім лісьце нібы казаў пра валоданьне «летувіскай, польскай і зэмгальскай мовамі»[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Буганов В. И. Труды В. Т. Пашуто по истории отечественного летописания // Летописи и хроники. 1980 г. М., 1981.
- Лихачёв Д. С., Нарочницкий А. Л., Щапов Я. Н. К 60-летию члена-корреспондента АН СССР В. Т. Пашуто // История СССР. — М., 1978. — № 2.
- Мельникова Е. А. В. Т. Пашуто // Историки России: Послевоенное поколение / сост. Л. В. Максакова. М., 2000.
- Мельникова Е. А. «Исторический источник неисчерпаем»: К 40-летию школы В. Т. Пашуто // Средние века. 2008. Вып. 69 (3). С. 9—45.
- Назаренко А. В. Два лица одной России: В. Т. Пашуто как русский историк // Назаренко А. В. Древняя Русь и славяне. М., 2009.
- Нарочницкий А. Л., Нечкина М. В., Преображенский А. А. 60-летие В. Т. Пашуто // Вопросы истории. — 1978. — № 2.
- Новосельцев А. П. Творческий путь В. Т. Пашуто // История СССР. 1984. № 4.
- Восточная Европа в исторической ретроспективе. К 80-летию В. Т. Пашуто / отв. ред. Т. Н. Джаксон и Е. А. Мельникова. М., 1999.
- Пашуто Владимир Терентьевич // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
- Чернобаев А. А. Историки России. — 2-е изд. — Саратов, 2000. — С. 390. — ISBN 5-85559-092-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль У.Ц. Пашута на афіцыйным сайцье РАН
- Артыкул в «Словаре по истории России»
- Артыкул на сайце Цэнтру «Восточная Европа в античном и средневековом мире» ИВИ РАН
- Гістарычная спраўка на сайцье Архіву РАН
- Мельникова Е. А. Владимир Терентьевич Пашуто (1918—1983) // Историки России: послевоенное поколение. М.: АИРО-ХХ, 2000. С. 177—184.
- Образование Литовского государства