Уніяцкая царква ў Рэчы Паспалітай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам MerlIwBot (гутаркі | унёсак) у 17:55, 23 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (уніяцкая) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (мітраполія) ўніяцкай царквы ў межах Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Каралеўства Польскага ў час існаваньня Рэчы Паспалітай і некаторы час пасля яё падзелаў у Расейскай імпэрыі, Аўстрыі і Прусіі.

Юрыдычна ахоплівала ўсе былыя праваслаўныя землі Рэчы Паспалітай. Акрамя таго некаторы час у 1671 мітраполіі было падпарадкавана каля 1600 цэркваў у Вугоршчыне і Трансыльваніі, а таксама мукачаўская япархія(uk).

Адміністрацыйны падзел мітраполіі

Мітрапаліты кіеўскія, галіцкія і ўсяе Русі

Узначальвалася мітрапалітам (меў тытул мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі), які пасьля яго абраньня або прызначэньня каралём зацьвярджаўся Папам Рымскім. Катэдра мітрапаліта знаходзілася ў Віленскім Прачысьценскім саборы[1].

Асноўны артыкул: Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты

Гісторыя

Мітраполія створана ў выніку пераводу Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі праваслаўнай мітраполііі ва ўніяцтва пасьля Берасьцейскай ўніі 1596, калі праваслаўны мітрапаліт Міхал Рагаза і япіскапат Рэчы Паспалітай (акрамя 2 япіскапаў) прызналі вяршэньства Папы Рымскага.

Пасьля Падзелаў Рэчы Паспалітай 1772, 1792 і 1795 тэрыторыя мітраполіі была падзелена паміж Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй.

Прусія

У 1797 на тэрыторыі, якая апынулася пад уладай Прусіі, была ўтворана супрасьлеўская ўніяцкая япархія. Але ўжо ў 1807 згодна з умовамі Тыльзіцкага міру Беласточчына была далучана да Расейскай імпэрыі. Супрасьлеўская ўніяцкая япархія была скасавана ў 1809, а яе тэрыторыя аб’яднана з Берасьцейскай уніяцкай япархіяй.

Расея

Пасьля 1-га падзела Рэчы Паспалітай 1772 тэрыторыя полацкай архіяпархіі была далучана да Расейскай імпэрыі. Полацкаму арцыбіскупу былі падначалены ўсе парафіі на далучанных тэрыторыях. З канца 18 стагодзьдзя пачаўся працэс пераводу часткі ўніятаў у праваслаўе. У 1795 былі ліквідаваны ўсе япрархіі акрамя полацкай архіяпархіі. У 1798 адноўлены ў іншых межах берасьцейская і луцкая япархіі. У 1806 створана невялікая віленская мітрапаліцкая япархія, а таксама адноўлена пасада мітрапаліта, якому ўжо не дазвалялась ўжываць тытул «кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі». Гэтая пасада, аднак не была зацьведжана Апостальскай Сталіцай. Уніяцкія мітрапаліты, прызначанныя расейскімі уладамі лічыліся Рымам толькі адміністратарамі, а мітрапаліцкая ўлада была парададзена новай галіцкай грэка-каталіцкай мітраполіі(pl). У 1828 ўсе 4 япархіі зноў былі ліквідаваны, а замест утвораны 2 новыя: літоўская з катэдрай ў Жыровічах і беларуская з мітрапаліцкай катэдрай ў Полацку.У выніку Полацкага царкоўнага сабора 1839 уніяцкая царква ў Расейскай імрэрыі была скасавана, засталася толькі холмская япархія(pl) ў межах Царства Польскага, частка галіцкай грэка-каталіцкай мітраполіі(pl), але і яна была ліквідавана ў 1878 годзе..

Аўстрыя

На тэрыторыі Аўстрыі апынуліся перамышальская(pl) і львоўская з часткамі галіцкай і камянецкай. Па волі імпэратрыцы Марыі Тэрэзіі ў 1774 назва «ўніяцкая» была зьменена на «грэка-каталіцкую». У 1807 льўская япархія пераўтворана ў архіяпархію(pl), а таксама створана Галіцкая грэка-каталіцкая мітраполія(pl) з катэдрай у Львове. У склад новай мітраполіі ўвайшлі: львоўская архіяпархія(pl), холмская(pl) і перамышальская япархіі(pl). У 1885 створана яшчэ адна грэка-каталіцкая япархія — станіславаўская(pl).

Крыніцы

  1. ^ Кіеўская грэка-каталіцкая мітраполія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 91.

Літаратура