Абмеркаваньне:Уніяцкая царква ў Рэчы Паспалітай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Руская Ўніяцкая Царква + Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (уніяцкая)[рэдагаваць крыніцу]

Вось крыніца: Марозава С. Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.).: Гродна: ГрДУ, 2001; --Glovacki (гутаркі) 18:43, 11 верасьня 2015 (MSK)

У артыкуле апісваецца канкрэтная мітраполія, вы ж пераносіце з спасылкай на крыніцу, якая апісвае ўсю ўніяцкую царкву. Цяпер вашыя дзеяньні выглядаюць як вандалізм, я раблю адкат, а вы, калі ласка, уважліва стаўцеся да артыкулаў і таго, што вы робіце. --Red_Winged_Duck 18:48, 11 верасьня 2015 (MSK)
Гэтая мітраполія, гэта і ёсць уся Руская Ўніяцкая Царква. Чытайце ўважліва. --Glovacki (гутаркі) 19:14, 11 верасьня 2015 (MSK)
Вы дагэтуль не прывялі крыніцу, якая б гэта пацьвярджала і якая б утрымлівала назву, пад якую вы хочаце перанесьці артыкул. --Red_Winged_Duck 19:17, 11 верасьня 2015 (MSK)
Наколькі я бачу, у беларускамоўных крыніцах ўжываецца назва Уніяцкая Царква. Але мне кажеться што трэба дадаць ўдакладненне, паколькі існуюць розныя уніяцкія царквы (не ўсе з іх грэка-каталіцкія, але і не ўсе грэка-каталіцкія царквы — уніяцкія. Гл. pl:Kościół unicki). Можа быць варыянт тыпу: Уніяцкая Царква (Рэч Паспалітая)? --Glovacki (гутаркі) 19:39, 11 верасьня 2015 (MSK)
Калі ёсьць патрэба апісаць менавіта ўніяцкую царкву ў пэрыяд Рэчы Паспалітай, то варта ўжыць назву Уніяцкая царква ў Рэчы Паспалітай па аналёгіі з Рымска-Каталіцкі Касьцёл на Беларусі. --Red_Winged_Duck 19:48, 11 верасьня 2015 (MSK)
Так не вельмі добра. Проста Рымска-Каталіцкі Касьцёл ёсць і сам па сабе, ёсць агульны артыкул: Рыма-Каталіцкі Касьцёл. А вось адзінай Уніяцкай Царквы няма, так завуць усе цэрквы якія далучыліся да Каталіцкаго Касьцёлу праз прыняцце уніі. Гл. pl:Kościół unicki. --Glovacki (гутаркі) 20:00, 11 верасьня 2015 (MSK)
Чаму я абраў імя Руская Ўніяцкая Царква? Хоць у беларускамоўных крыніцах такой назвы я і не бачыў, але на іншых мовах кажуць менавіта так: па-лацінску: Ecclesia Ruthena unita, па-ўкраінску: Руська Унійна Церква. --Glovacki (гутаркі) 20:03, 11 верасьня 2015 (MSK)
Як няма такой назвы, то і артыкул нельга пад яе пераносіць. Наогул жа варта працягваць размову ў абмеркаваньні артыкула, бо тут яму ўжо ня месца. Выкладзіце туды свае прапановы або проста дапаўняйце існы артыкул, у пачатку якога можна пазначыць лацінскую і іншыя варыянты назвы, калі гэта адное і тое ж з тым, што апісана ў артыкуле і на гэта ёсьць адпаведныя крыніцы. --Red_Winged_Duck 20:08, 11 верасьня 2015 (MSK)
Лічу, удзельнік Glovacki заняўся ў гэтым праекце Вікіпэдыі і адначасова ў іншых славянскіх вандалізмам! Справа з прапанаванай назвай вельмі і вельмі неадназначная і дыскусійная. Больш таго, перасьледуе пэўныя мэты, што зусім непрымальна для Вікіпэдыі.

Назва «Ecclesia Ruthena unita» сапраўды праходзіць у дакументах Рымскай Апостальскай Сталіцы, але яе адпаведнік на славянскіх мовах — Руская Ўніяцкая Царква ня быў так шырока ўжываны ў самой Рэчы Паспалітай, дзе існавала гэтая Царква. Ня часта ўжываецца ён і ў працах сучасных гісторыкаў Царквы. Руская Царква як царкоўна-культурная зьява дэ-факта падзялілася ў 1453 г на дзьве часткі — Маскоўскую і Кіеўскую і мітраполіі (Russian (Muscovite) and Ruthenian (Kievan) Metropoliae), якія разьвіваліся сваім шляхам і выпрацоўвалі свае традыцыі, г. зн. яшчэ да Берасьцейскай уніі 1596 г. Паўстае пытаньне, як гэтая назва артыкула «Руская Ўніяцкая Царква» будзе ўспрымацца і як будзе пісацца па-ангельску і ў іншых мовах. Выкарыстаньне гэтай назвы ў Вікіпэдыі можа прывесьці да блытаніны з сучаснай Русінскай Каталіцкай Царквой у Амэрыцы (у яе іншыя карані) і Расейскай Грэка-Каталіцкай Царквой. Гэтая блытаніна ўжо прысутнічае на сайце catholic-hierarchy.org.

Мэта Вікіпэдыі як раз не заблытаць, а даць дакладнае выясьненьне нейкай зьяве, паняцьцю ці падзеі. Таму фармулёўка назвы артыкулу мусіць быць як можна больш дакладнай і недвухсэнсоўнай. Гэтаму крытэру не адпавядае назва «Руская Ўніяцкая Царква». Яна можа і павінна падавацца ў артыкуле, але не як асноўная. Больш дарэчна было назваць артыкул «Уніяцкая Царква ў Рэчы Паспалітай». Гэта будзе і тэрытарыяльнае, і часавае абмежаваньне ў зьмесьце артыкула. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Руская Ўніяцкая Царква як цэлае практычна перастала існаваць. Бо Ўніяцкая Царква ў Расейскай імпэрыі (трэба асобны артыкул!), хоць і выводзіцца з Кіеўскай унійнай мітраполіі, з той даўняй «Рускай Уніяцкай Царквы» — гэта ўжо зусім іншая зьява, чым Грэка-Каталіцкая Царква на тэрыторыі Аўстра-Вугоршчыны (Галіцкая грэка-каталіцкая мітраполія), а нават і Царства Польскага (Холмская ўніяцкая япархія). Гэтыя Царквы адміністраваліся, жылі, разьвівілася сваім шляхам. Можна яшчэ было б падумаць над асноўнай назвай «Кіеўская ўнійная мітраполія».

Падсумоўваючы, для дадзенага артыкулу я прапанаваў бы назву: «Уніяцкая Царква ў Рэчы Паспалітай». Далей: "Уніяцкая Царква ў Рэчы Паспалітай, таксама Кіеўская ўнійная мітраполія (лац. назва: Ecclesia Ruthena unita, даслоўна — Руская Ўніяцкая (Зьяднаная) Царква).--Ihar Baranouski (гутаркі) 23:02, 29 верасьня 2015 (MSK)

Уніяцкая царква ў Рэчы Паспалітай -> Уніяцкая царква (Усходняя Эўропа)[рэдагаваць крыніцу]

Працягвала існаваць і пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай. Напрыклад, Полацкі царкоўны сабор, які ліквідаваў Уніяцкую Царкву ў Беларусі быў у 1839 годзе. --Glovacki (гутаркі) 23:27, 11 верасьня 2015 (MSK)

Назва артыкулу «Уніяцкая царква (Усходняя Эўропа)» ня можа быць прынятая, бо абсалютна штучная і недарэчная. Яна мусіць ахопліваць вельмі шмат розных гістарычных зьяваў і падзеяў у розных краінах, дзе Унія прыйшла зусім іншым шляхам, чым у Кіеўскай мітраполіі. Унійныя япархіі і парафіі былі ня толькі ў Рэчы Паспалітай, але і ў Румыніі (таксама Ўсходняя Эўропа!), на тэрыторыі сучасных Вэнгрыі, Славакіі, Баўгарыі, Харватыі і Сэрбіі, Грэцыі, Італіі. Хіба будуць артыкулы «Уніяцкая царква (Паўднёвая / Заходняя Эўропа)»? --Ihar Baranouski (гутаркі) 21:14, 29 верасьня 2015 (MSK)