Полацкая, віцебская і амсьціслаўская архіяпархія (уніяцкая)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Полацкая, віцебская і амсьціслаўская архіяпархія (уніяцкая) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (архіяпархія) уніяцкай царквы ў межах Вялікага Княства Літоўскага ў час існаваньня Рэчы Паспалітай, а пасьля Расейскай імпэрыі.

Ахоплівала Полацкае, Віцебскае, Амсьціслаўскае і Інфлянцкае ваяводзтвы, Курляндзкае і Земгальскае герцагства(pl).

Катэдры архібіскупаў знаходзіліся ў царкве сьвятой Сафіі ў Полацку і царкве Віцебскага Ўсьпенскага манастыра. Архібіскупы мелі тытул полацкі, віцебскі і амсьціслаўскі, часам таксама аршанскі і магілёўскі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 15961772 гадах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стала правапераемніцай Полацкай, віцебскай і амсьціслаўскай архіяпархіі пасьля Берасьцейскай уніі 1596 году. Актыўныя спробы полацкага архібіскупа Язафата Кунцэвіча падпарадкаваць сваёй уладзе ўсе цэрквы на тэрыторыі Полацкай архіяпархіі прывялі да бунту, у выніку якога ён быў жорстка забіты ў 1623. У 1643 ён быў бэатыфікаваны.

Нягледзячы на першапачатковае супраціўленьне вернікаў, у 18 стагодзьдзі ўніятамі зьяўлялася большасьць насельніцтва на тэрыторыі Полацкай архіяпархіі. Полацкая катэдра лічылася адной з найбольш значных сярод уніяцкіх япархій, 7 полацкіх архібіскупаў сталі мітрапалітамі.

У 17721828 гадах у складзе Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай 1772 тэрыторыя архіяпархіі была далучана да Расейскай імпэрыі. У 1774 тут было каля 500 цэркваў. З 1777 ахоплівала Полацкую1802 Віцебскую) і Магілёўскую губэрні. З канца 18 стагодзьдзя пачаўся працэс пераводу часткі ўніятаў у праваслаўе. У 1828 полацкая архіяпархія была ліквідавана, яе парафіі ўвайшлі ў склад новаўтворанай Беларускай ўніяцкай архіяпархіі з катэдрай у Полацку. У выніку Полацкага царкоўнага сабора 1839 Уніяцкая царква была скасавана, беларуская ўніяцкая ахіяпархія спыніла існаваньне.

Біскупы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Полацкія ўніяцкія арцыбіскупы

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]