Перайсьці да зьместу

Смаленская архіяпархія (уніяцкая)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Смаленская архіяпархія (уніяцкая) – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (архіяпархія) ўніяцкай царквы ў межах Вялікага Княства Літоўскага ў час існаваньня Рэчы Паспалітай.

Ахоплівала тэрыторыю Смаленскага і Чарнігаўскага ваяводзтваў.

Створана ў 1625. Пасьля вайны вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў большая частка тэрыторыі япархіі адышла да Расеі. У ВКЛ да канца 18 стагодзьдзя працягвалі прызначацца смаленскія арцыбіскупы, якія мелі некалькі прыходаў у прыгранічных з Расеяй рэгіёнах.