Купалінка (прадпрыемства)
Каардынаты: 52°47′2″ пн. ш. 27°31′10″ у. д. / 52.78389° пн. ш. 27.51944° у. д.
Тып | адкрытае акцыйнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1969 |
Уласьнікі | «Беллегпрам» |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менская вобласьць |
Адрас | Салігорск, вул. Заслонава, д. 58[1] |
Ключавыя фігуры | Тацьцяна Ярота (генэральная дырэктарка) |
Галіна | лёгкая прамысловасьць |
Прадукцыя | нагавіцы, майткі, спадніца, сукенка, мэдычная маска, галаўны ўбор |
Абарачэньне | ▲12,934 млн рублёў (2021 год) |
Апэрацыйны прыбытак | ▼-185 тыс. руб. (2021 год) |
Чысты прыбытак | ▼-206 тыс. руб. (2021 год) |
Матчына кампанія | «Беллегпрам» |
Аўдытар | «АўдытБізнэсКансалт» (Менск) |
«Купалінка» — дзяржаўнае трыкатажнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1969 году ў якасьці «Салігорскага трыкатажнага камбінату» (Менская вобласьць).
На 2023 год вырабляла трыкатажную бялізну і адзеньне для дарослых і дзяцей[2]. Гандлёвая сетка налічвала 14 уласных фірмовых крамаў, зь іх 4 у Менску, 2 у Маладэчне і па адной у кожным з 5 абласных цэнтраў Беларусі, а таксама ў Рэчыцы і Салігорску[3]. Уласная інтэрнэт-крама дастаўляла тавары па ўсёй Беларусі «Белпоштай» і кур'ерам, а таксама ва ўласныя крамы[4]. Сярод іншага, для мужчынаў выпускалі нагавіцы і шорты, джэмпэры і футболкі, кальсоны і саколкі, піжамы і майткі. Для жанчынаў прапаноўвалі спадніцы і жакеты, халаты і тунікі, панталёны і начнушкі, сарафаны і іншыя сукенкі, курткі і камбінэзоны, кардыганы і легінсы, а таксама капры. Сярод аксэсуараў наладзілі вытворчасьць сумак і павязак, мэдычных масак і галаўных убораў[5].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1969 годзе ў Салігорску пабудавалі 1-ю чаргу фабрыкі бялізнавага трыкатажу. У 1970 годзе дабудавалі 3-ю чаргу фабрыкі. У 1989 годзе ўзьвялі дадатковы вытворчы корпус. У 1990 годзе прадпрыемства перайменавалі ў «Салігорскі трыкатажны камбінат». У 1992 годзе яго пераўтварылі ў арэнднае прадпрыемства «Купалінка». У 1997 годзе яно стала адкрытым акцыйным таварыствам. На 2001 год пераважна выраблялі трыкатажную бялізну і адзеньне для дзяцей, жанчынаў і мужчынаў[6].
За 2021 год адгрузілі 1,292 млн трыкатажных вырабаў, зь іх палову паставілі на ўнутраны рынак Беларусі, у тым ліку звыш 1/3 у Менскую вобласьць і Менск[7].
Кіраўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікалай Яфімчык (2003 — 28 сакавіка 2014)[8]
- Тацьцяна Ярота (на 2021 год і надалей)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кантакты (рас.) // ААТ «Купалінка», 2023 г. Праверана 1 лютага 2023 г.
- ^ Аб прадпрыемстве (рас.) // ААТ «Купалінка», 2023 г. Праверана 28 студзеня 2023 г.
- ^ Крамы (рас.) // ААТ «Купалінка», 2023 г. Праверана 1 лютага 2023 г.
- ^ Умовы дастаўкі (рас.) // ААТ «Купалінка», 2023 г. Праверана 28 студзеня 2023 г.
- ^ Каталёг (рас.) // ААТ «Купалінка», 2023 г. Праверана 1 лютага 2023 г.
- ^ Салігорская фабрыка трыкатажнай бялізны «Купалінка» // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 109. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5
- ^ Тацьцяна Ярота, І.А. Прысека. Вынікі за 2021 год (рас.) // ААТ «Купалінка», 26 красавіка 2022 г. Праверана 1 лютага 2023 г.
- ^ БелТА. Прызначаны новы кіраўнік «Беллегпрама» // Зьвязда : газэта. — 29 сакавіка 2014. — № 58 (27668). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Навіна (рас.) // ААТ «Купалінка», 15 лістапада 2022 г. Праверана 1 лютага 2023 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |