Перайсьці да зьместу

Крысьціёнас Данэлайціс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Крысьціонас Данелайціс»)
Крысьціёнас Данэлайціс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 студзеня 1714(1714-01-01)[1][2]
Памёр 18 лютага 1780(1780-02-18)[1][2] (66 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт
Мова летувіская мова[3]

Крысьціёнас Данэла́йціс (лет. Kristijonas Donelaitis; 1 студзеня 1714, Лаздынэлен, ням. Lasdinehlen, Малая Летува ва Ўсходняй Прусіі, цяпер тэрыторыя Калінінскага сельскага паселішча Гусеўскага раёну Калінінградзкай вобласьці Расеі — 18 лютага 1780, Тольмінген, ням. Tolmingen, цяпер Чыстыя Пруды Калінінградзкае вобласьці Расеі) — летувіскі паэт, пачынальнік летувіскае мастацкае літаратуры. Адзін зь першых летувіскіх паэтаў, якія атрымалі вядомасьць па-за межамі Летувы. Прадстаўнік рэалістычнага кірунку ў эўрапейскай літаратуры XVIII стагодзьдзя.

Працаваў Лютэранскім пастарам. У 1736—1740 гадох вывучаў тэалёгію ва ўнівэрсытэце Кёнігсбэргу. У 1743 годзе стаў пастарам у вёсцы Тольмінген, дзе пражыў усё сваё жыцьцё.

Нацыянальнае вызначэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Szeszes pasakas Symona Stanewiczes žemaycze yr antras szeszes Kryžža Donalayczia lituwynynka prusa» (Вільня, 1829 г.)

У паэме «Поры году» пісаў[4]:

« Але цяпер і мы, хоць і хрысьціянскія прусы,

Так, мы, летувінінкі, надта перапаўняем сябе…

Арыгінальны тэкст  (лет.)
Ogi dabar jau mes, krikščionimis būdami prūsai,
Mes lietuvninkai taip baisiai ryt nesigėdim…
»

Жамойцкі паэт Сымон Станевіч у 1829 годзе выдаў у Вільні кнігу «Шэсьць басьняў», у назове якой азначыў сябе як «žemaycze», а Данэлайціса — як «lituwynynka prusa».

У 1964 годзе да 250-годзьдзя Крысьціёнаса Данэлайціса ў двары Віленскага ўнівэрсытэту паставілі помнік (скульптар Канстанцінас Багданас).

  1. ^ а б Корсакас К. Донелайтис Кристионас // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 439.
  2. ^ а б Kristijonas Donelaitis // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  4. ^ Dundzila V. R. A Summer that Offers No Respite // Draugas News. Nr. 6, 2014. P. 12.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]