Кромўэл
| Кромўэл | |
| анг. Cromwell | |
| Жанр | Драма |
|---|---|
| Рэжысэр | Кэн Г’юз(en) |
| Сцэнарыст | Кэн Г’юз |
| Прадусар | Ірвінг Ален(en) |
| У ролях | Рычард Гарыз(en), Алек Гінэс(en) |
| Кампазытар | Фрэнк Кордэл(en) |
| Апэратар | Джэфры Ансўорт(en) |
| Мантаж | Біл Лэні(en) |
| Вытворчасьць | Columbia Pictures[d] |
| Распаўсюд | Columbia Pictures[d] і Netflix |
| Дата выхаду | 16 ліпеня 1970 (55 гадоў таму) |
| Працягласьць | 139 хвілінаў |
| Краіна | Ангельшчына |
| Мова | Ангельская |
| Бюджэт | $8 млн |
| Папярэдні | Піф-паф ой-ой-ой(en) (1968) |
| Наступны | Міжусобная задума(en) (1974) |
| Старонка на IMDb | |
«Кромўэл» — ангельская гісторыка-біяграфічная кінадрама 1970 году аб удзеле Олівэра Кромўэла ў грамадзянскай вайне ў Ангельшчыне 1642—1651 гадоў. 15 красавіка 1971 г. Амэрыканская акадэмія кінэматаграфічных мастацтваў і навук(en) (Бэвэрлі Гілз, акруга Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША) узнагародзіла Віторыё Ніно Новарэзэ(en) залатой статуэткай «Оскар» за найлепшы дызайн касьцюмаў у фільме 1970 году. 3 жніўня Рычард Гарыз атрымаў узнагароду 7-га Маскоўскага міжнароднага кінафэстывалю(en) (СССР) за выкананьне галоўнай ролі. У 2013 г. «Мовакіно», даччыны праект «Кінаконга», выпусьціў фільм у беларускім перакладзе на DVD з агучваньнем акторамі Ўладзімерам Глотавым, Паўлам Харланчуком і Ганнай Хітрык[1]. 17 кастрычніка ў менскай галерэі «Цэх» адбылася беларускамоўная прэм’ера фільму[2].
Ролі і іх выканаўцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Олівэр Кромўэл, сябар Палаты абшчынаў — Рычард Гарыз
- Карл І, кароль — Алек Гінэс
- Эдвард Мантэгю, князь манчэстэрскі — Робэрт Мотлі
- Генрыета Марыя, каралева — Дораці Т'ютын
- Джон Картэр, сябар Палаты абшчынаў — Фрэнк Фінлі
- Рупэрт, князь рэйнскі — Тымаці Дальтон
- Томас Ўэнтўарт, князь страфардзкі — Патрык Ўаймарк
- Г’ю Пітэрз, капэлян Войска новага ўзору(en) — Патрык Мэгі
- Эдвард Гайд, князь кларэнданскі — Найджэл Сток
- Робэрт Дэўро, князь эсэцкі — Чарлз Грэй
- Гэнры Айртан, сябар Палаты абшчынаў — Майкл Джэйстан.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |