Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Зьдзецел)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Места Зьдзецел
Каардынаты 53°27′55.03″ пн. ш. 25°24′17.42″ у. д. / 53.4652861° пн. ш. 25.4048389° у. д. / 53.4652861; 25.4048389Каардынаты: 53°27′55.03″ пн. ш. 25°24′17.42″ у. д. / 53.4652861° пн. ш. 25.4048389° у. д. / 53.4652861; 25.4048389
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль віленскае барока
Дата заснаваньня 1624
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Commons-logo.svg Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Зьдзецеле. Знаходзіцца ў цэнтры места, пасярод гістарычнага Рынку[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл на старым малюнку

У 1624 годзе ўладальнік Зьдзецела Леў Сапега фундаваў у мястэчку касьцёл. У 1646 годзе завяршылася будаваньне сьвятыні з фундацыі Казімера Льва Сапегі. У 1743 годзе моцна пацярпеў ад пажару.

У 1743—1751 гадох з фундацыі Мікалая Фаўстына Радзівіла вялося аднаўленьне сьвятыні пад кіраўніцтвам архітэктара Аляксандра Асікевіча. У 1882 годзе па пажары на касьцёле замянілі дах. У 1900 годзе вакол сьвятыні збудавані мураваную сьцяну з 4-слуповай брамай і кутнімі 4-граннымі вежамі пад барокавымі чарапічнымі дахамі «з заломам». Уздоўж правай сьцяны агароджы цягнуліся гандлёвыя рады.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавы выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры раньняга барока (з рысамі рэнэсансу) і віленскага барока.

Першапачатковая сьвятыня, збудаваная ў стылі раньняга барока[1], складалася з 1-нэфнай залі-каталікону з далучаным да яго прэзьбітэрыям з паўкруглай апсыдай і двума закрыстыямі з бакоў. Сьцены каталікона ўмацоўваюць контрфорсы, у чым можна бачыць праявы гатычнай традыцыі сакральнага дойлідзтва, характэрныя рысы раньняга барока Вялікага Княства Літоўскага.

У сярэдзіне XVIII ст. касьцёл перабудавалі ў стылі віленскага барока: з боку ўваходу ўзьвялі дзьве стромкія вежы, што надало галоўнаму фасаду надзвычайную ўзьнёсласьць.

Інтэр'ер[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У інтэр’еры сьцены падзяляюцца шырокімі пілястрамі. Алтарная частка аддзяляецца ад залі высокім аркавым прасьветам. Цыліндрычнае з распалубкамі скляпеньне нэфу пераходзіць над апсыдай у крыжовае. Хоры, на якія вядуць дзьве вінтавыя лесьвіцы, аддзяляюцца парапетам складанай канфігурацыі. На хорах стаціь арган, упрыгожаны накладной пазалочанай разьбой.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 13

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Габрусь Т. Дзятлаўскі касцёл // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 590.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000231

Commons-logo.svg Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Зьдзецел)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў