Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Галынка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Краіна Беларусь
Вёска Галынка
Каардынаты 53°46′24.27″ пн. ш. 23°34′14.76″ у. д. / 53.7734083° пн. ш. 23.5707667° у. д. / 53.7734083; 23.5707667Каардынаты: 53°46′24.27″ пн. ш. 23°34′14.76″ у. д. / 53.7734083° пн. ш. 23.5707667° у. д. / 53.7734083; 23.5707667
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаклясыцызм
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры другой паловы XIX ст. у Галынцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Твор архітэктуры нэаклясыцызму.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваны касьцёл у Галынцы збудавалі ў 1870-я гады.

У 1947 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Падоўжана-восевую крыжова-цэнтральную кампазыцыю будынка, які абапіраецца на два 8-гранныя ў сечыве слупы, складаюць шырокі нартэкс з 2-яруснай чацьверыковай званіцай над ім, нэф з бакавымі крыламі трансэпта, апсыда. У сяродкрыжжы ўзвышаецца квадратны барабан пад 4-схільным дахам і шатровай вежай у завяршэньні. Над званіцай — вытанчаная шатровая вежа-ліхтар. Ад клясычнай архітэктуры ўжываюцца пілястры, архівольты аркавых аконных праёмаў у прафіляваных ліштвах, трыкутныя франтоны крылаў трансэпта.

Усярэдзіне малітоўная заля перакрываецца драўляным стральчатым скляпеньнем, апсыда — самкнутым 4-гранным. Інтэр’ер аздабляецца трыма алтарамі, сьцены — росьпісамі пад мармур. Пры ўваходзе драўляныя хоры на двух 8-гранных слупах[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 82.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]