Касьцёл Сьвятых Жыгімонта і Вацлава (Пружаны)
Выгляд
Славутасьць | |
Касьцёл сьвв. Жыгімонта і Вацлава
| |
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Места | Пружаны |
Каардынаты | 52°33′27.48″ пн. ш. 24°27′18.57″ у. д. / 52.5576333° пн. ш. 24.4551583° у. д.Каардынаты: 52°33′27.48″ пн. ш. 24°27′18.57″ у. д. / 52.5576333° пн. ш. 24.4551583° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Луцкая дыяцэзія (XVI—XVIII стст.) Віленская дыяцэзія (XIX ст.) |
Тып будынка | касьцёл |
Заснавальнік | Вацлаў Касьцевіч |
Дата заснаваньня | 1522 |
Стан | зруйнаваны |
Касьцёл сьвв. Жыгімонта і Вацлава |
Касьцёл сьвяты́х Жыгімо́нта і Ва́цлава — каталіцкі храм у Пружанах, збудаваны старастам Вацлавам Касьцевічам у 1522 року. Асьвечаны ў гонар сьвв. Жыгімонта і Вацлава. Не захаваўся.
Касьцёл разьмяшчаўся на рагу сучасных вуліцаў Савецкай і Тармасава[1][2]. Па сьмерці Касьцевіча ў 1532 року ягоныя ўладаньні перайшлі да каралевы Боны, якая ў 1534 абнавіла касьцёл і надарыла яго дадатковымі землямі[1].
Храм некалькі разоў пацярпеў падчас войнаў XVI — пачатку XIX стст., а ў 1845 быў адабраны на патрэбы імпэрскага ваеннага ведамства[3].
Сьвятары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ксёндз Матэвуш Путвінскі (1835—1836)[4]
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б M. Wolansky. The name of the town and date of its foundation // Pinkas Pruz'any and its vicinity (Bereze, Malch, Shershev, Seltz and Lineve). Chronicle of six Communities perished in the Holocaust / Editor: Joseph Friedlaender. — New York, Philadelphia: United Pruziner and Vicinity Relief Committee, 1983.
- ^ M. Wolansky называе назвы вуліцаў у пэрыяд ўваходжаньня Пружаны ў склад Палескага ваяводзтва Польскай Рэспублікі: вул. Пацэвіча і Шарашоўская; гл. Сьпіс вуліц Пружанаў.
- ^ Натальля Пракаповіч. Шматпакутны лёс пружанскага касьцёлу // «Раённыя будні». — 2011.
- ^ br. Jan Fibek OFMCap. (5 жніўня 2008) Najnowsze wiadomości (пол.) Kościół Wniebowzięcia NMP. Радзіма майго духу. Праверана 18 студзеня 2012 г.
|