Перайсьці да зьместу

Касьцёл Сьвятога Казімера (Ліпнішкі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
КраінаБеларусь
ВёскаЛіпнішкі
Каардынаты54°00′29″ пн. ш. 25°36′14″ у. д.HGЯO
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяГарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыльнэаготыка
Касьцёл Сьвятога Казімера на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Казімера — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя ў Ліпнішках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Садовая, 23. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Першы драўляны касьцёл у Ліпнішках фундаваў у 1510 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары. Гэты касьцёл згарэў у Вялікую Паўночную вайну.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ліпнішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1804 годзе з фундацыі тагачаснага ўладальніка маёнтку графа Гальяша Безбародкі збудавалі новы драўляны касьцёл. 14 ліпеня 1890 году гэты касьцёл згарэў у пажары.

Будаваньне мураванага касьцёла пачалося паводле праекту губэрнскага архітэктара Полазава, зацьверджанага 2 сьнежня 1892 году. Відаць, калі ўзьвялі сьцены, праект надумалі зьмяніць — павялічылася вежа-званіца і павысіўся дах. У пачатку XX ст. касьцельны пляц атачылі бутавай агароджай з брамай.

У 1927 годзе віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі кансэкраваў касьцёл, што пацьвярджае дата 1900—1927 на прэзьбітэрыюме.

За савецкім часам касьцёл не зачыняўся, аднак у 1951 годзе ўлады канфіскавалі будынак плябаніі.

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта прастакутны ў пляне будынак з 3-граннай апсыдай і квадратным у пляне нартэксам, над якім узвышаецца 8-гранная вежа. Яе востраканечны шацёр аздабляецца люкарнамі. Невялікія закрысьціі падкрэсьліваюць дынамічнае ўзрастаньне будынка ў вышыню. Выкладзеныя каменнымі глыбамі-квадратамі сьцены ўмацоўваюцца роўнымі контрфорсамі паміж сьпічаснымі вокнамі. Галоўны ўваход вылучаецца парталам стральчатай формы.

Унутраная прастора падзяляецца двума радамі слупоў на тры нэфы і перакрываюцца крыжовымі сьпічастымі скляпеньнямі на падпружных арках, якія аздабляюцца архітэктанічнымі размалёўкамі. Сьцены атынкаваныя, падзяляюцца падвойнымі пілястрамі. Над уваходам месьцяцца хоры з арганам. У інтэр’еры тры драўляныя нэагатычныя алтары: галоўны — Сьвятога Казімера, левы бакавы — Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса (наверсе ў ім зьмяшчаецца абраз Сьвятой Ганны) і правы — Маці Божай Шкаплернай (з абразом Маці Божай Добрай Рады наверсе).

Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай з 3-аркавай нэагатычнай брамай[1].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сучасныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 196.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]