Касьцёл Сьвятога Барталамея (Вільня)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Барталамея
| |
Касьцёл Сьвятога Барталамея
| |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°40′49.32″ пн. ш. 25°17′51.43″ у. д. / 54.6803667° пн. ш. 25.2976194° у. д.Каардынаты: 54°40′49.32″ пн. ш. 25°17′51.43″ у. д. / 54.6803667° пн. ш. 25.2976194° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Караль Падчашынскі |
Дата скасаваньня | 1794 |
Касьцёл Сьвятога Барталамея | |
Касьцёл Сьвятога Барталамея на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Барталамея — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў Зарэччы, на Зарэчнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Утварае адзіны ансамбль з будынкам плябаніі і брамай. З 2016 году набажэнствы ў Зарачанскім касьцёле праводзяцца выняткова на беларускай мове.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1644 году ў Зарэччы існаваў кляштар аўгустынаў. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе маскоўскія захопнікі спалілі драўляныя касьцёл і кляштар.
У 1664 годзе з фундацыі Яна Райскага пры кляштары аўгустынаў збудавалі мураваную капліцу. У 1778 годзе капліцу перабудавалі паводле праекту архітэктара Марціна Кнакфуса ў стылі клясыцызму[1]. Будынак капліцы пацярпеў у час паўстаньня 1794 году.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзеяць. У 1823—1824 гадох намаганьнямі айца Аўгустына Стадольніка капліцу перабудавалі паводле праекту Караля Падчашынскага[2]. Утварылася парафія, пры якой на сродкі манахаў працавала школа.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1845 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Касьцёл перайшоў да манахаў-бэрнардынаў. Калі па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў расейскія ўлады ліквідавалі кляштар бэрнардынаў, касьцёл зачынілі, аднак у ім дазвалялася часам адпраўляць набажэнствы. У 1878 годзе сюды з касьцёла Сьвятых Янаў перанесьлі абраз Маці Божай з былой Троцкай брамы, апякункі цэху ганчароў. У 1881 годзе да касьцёла дабудавалі званіцу. З 1883 году тут аднавіліся рэгулярныя службы.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перад Другой сусьветнай вайной касьцёлам часова карысталіся манахі рэдэмптарысты. У 1949 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, а яго будынак перарабілі пад майстэрні скульптараў. Тры драўляныя алтары перанесьлі ў касьцёл Сьвятога Міхаіла Арханёла ў Немянчыне, лёс двух іншых невядомы.
У 1997 годзе касьцёл перадалі віленскай суполцы беларусаў-каталікоў. У 2016 годзе імшы ў касьцёле пачалі адпраўляць выняткова на беларускай мове[3].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне 1-нэфавы аб’ём, накрыты 2-схільным дахам. Галоўны фасад завяршаецца тымпанам, асноўны акцэнт якога — вялікае паўкруглае акно. Над фасадам узвышаецца званіца зь фігурным купалам.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Я. Булгак, 1917 г.
-
Я. Булгак, 1919 г.
-
Я. Булгак, 1919 г.
-
Я. Булгак, 1919 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
З боку апсыды
-
Інтэр’ер
-
Хоры
-
Брама
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Афіцыйны адрас — Užupio g. 17a
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Drėma V. Dingęs Vilnius. — Vilnius: Vaga, 1991. P. 358.
- ^ Wilno. Przewodnik krajoznawczy Juliusza Kłosa, Prof. Uniwersytetu St. Batorego. Wydanie trzecie poprawione po zgonie autora. — Wilno, 1937. S. 250.
- ^ Як ксёндз-паляк дапамог зрабіць касьцёл у Вільні цалкам беларускім, Радыё Свабода, 11 красавіка 2016 г.