Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя (Слонім)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя
| |
Касьцёл Сьвятога Андрэя
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Слонім |
Каардынаты | 53°05′51″ пн. ш. 25°19′48″ у. д. / 53.0975° пн. ш. 25.33° у. д.Каардынаты: 53°05′51″ пн. ш. 25°19′48″ у. д. / 53.0975° пн. ш. 25.33° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і ракако |
Дата заснаваньня | XV ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя | |
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Апостала Андрэя — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Слоніме. Знаходзіцца за ракой Шчарай у прадмесьці Замосьці, на пляцы Льва Сапегі. Дзее. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утвараў адзіны архітэктуры комплекс з будынкамі шпіталя і плябаніі (не захавалася).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1490 годзе з ініцыятывы вялікага князя Казімера ў Слоніме пачалі будаваць драўляны касьцёл, які асьвяцілі ў 1493 годзе.
У 1593 годзе з фундацыі старосты слонімскага Льва Сапегі пры касьцёле пачалі працаваць шпіталь і школа. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) касьцёл зруйнавалі, набажэнствы праводзіліся ў старой капліцы. У 1775 годзе на месцы драўлянага збудавалі мураваны касьцёл[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Слонім апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе касьцёл атрымаў значныя пашкоджаньні.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1920-я гады помнік аднавілі. Па Другой Сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, які пазьней выкарыстоўвалі пад саляны склад.
У 1990 годзе касьцёл вярнулі каталікам, пачалася рэстаўрацыя помніка. У 1993 годзе адноўлены касьцёл наноў асьвяцілі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 1-нэфавая 2-вежавая базыліка пад 3-схільным дахам. Паміж яруснымі вежамі, завершанымі фігурнымі купаламі-банямі, узвышаецца шчыт, які плаўна пераходзіць у бакавыя валюты каля асновы. Роўніца галоўнага фасада ўвагнута-пукатая: лінія сьцяны выгінаецца ў пяці заломах, пазначаных пілястрамі. Фасад мае ярусны характар і ўпрыгожваецца нішамі з разьбянымі драўлянымі скульптурамі эвангелістаў Пятра і Паўла ў дынамічных разваротах. Партал галоўнага ўваходу, вокны і фігурны шчыт маюць акруглы абрыс. Бакавыя фасады ў прасьценках падзяляюцца роўнічнымі адзінарнымі пілястрамі.
Унутры касьцёла высокі нэф (14,1 м) перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі на папружных арках зь люнэтамі. Прэзьбітэрыюм аддзяляецца ад яго бакавымі ляпнымі алтарамі і парталам. Да алтарнай часткі далучаюцца бакавыя квадратныя ў пляне закрысьціі. Прастора інтэр’ера асьвятляецца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі. У паўночнай частцы на трох арках з гранёнымі апорамі і крыжовых скляпеньнях умацоўвацца хоры, кулісы якіх маюць ілюзорны пэрспэктыўны росьпіс у тэхніцы грызайль. Інтэр’ер упрыгожваюць алтары і амбон, а таксама фрэскавы росьпіс скляпеньняў.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Невядомы мастак, 1915 г.
-
Л. Морыс, 16 кастрычніка 1915 г.
-
Р. Янас, 1916 г.
-
В. Слюнчанка, 1 верасьня 1975 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
К. Бранеўскі, 1912 г.
-
1915 г.
-
А. Бадроў, 1915 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1915—1918 гг.
-
Ч. Ясьман, 1925 г.
-
К. Бранеўскі, 1930-я гг.
-
К. Бранеўскі, 1930-я гг.
-
К. Бранеўскі, 1930-я гг.
-
1933 г.
-
К. Бранеўскі, 1935 г.
-
1937 г.
-
да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Фігура апостала
-
Фігура апостала
-
Інтэр’ер
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Габрусь Т., Церашчатава В. Слонімскі Адрэеўскі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 443.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000498 |