Царква Раства Багародзіцы (Гомель)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы, аўтэнтычны выгляд
Царква Раства Багародзіцы, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Гомель
Каардынаты 52°26′48.93″ пн. ш. 30°59′52.61″ у. д. / 52.446925° пн. ш. 30.9979472° у. д. / 52.446925; 30.9979472Каардынаты: 52°26′48.93″ пн. ш. 30°59′52.61″ у. д. / 52.446925° пн. ш. 30.9979472° у. д. / 52.446925; 30.9979472
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Дата заснаваньня 1990
Сайт katolik.life
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква Раства Багародзіцы — помнік архітэктуры канца XIX ст. у Гомлі. Знаходзіцца пасярод колішніх Новікаўскіх могілак (сучасны Студэнцкі сквэр), на гістарычнай Прабойнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры мадэрну. За савецкім часам царкву зачынілі і часткова зруйнавалі.

З 2000 году ў рэканструяваным будынку царквы дзейнічае касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваную могілкавую царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Гомлі збудавалі ў 1896 годзе. Новікаўскія могілкі лічыліся праваслаўнымі, але тут хавалі таксама каталікоў. Таксама на могілках побач з царквой стаяла каталіцкая капліца.

За савецкім часам царкву зачынілі, а па 1937 годзе разабралі яе вежы. У Другую сусьветную вайну ў царкве праходзілі каталіцкія набажэнствы. Па вайне савецкія ўлады выкарыстоўвалі будынак царквы як пункт кінапракату, потым ў ім разьмяшчаліся мастацкія майстэрні.

20 лютага 1990 году мескія ўлады Гомля перадалі будынак царквы каталікам, тут пачала дзейнічаць капліца. Увосень 1991 году праводзіўся рамонт будынка, а ў 1994 годзе пачалася яго рэканструкцыя (будынак царквы стаў трансэптам касьцёла). 9 сьнежня 2000 году касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі асьвяціў кардынал Казімер Сьвёнтак.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры мадэрну. Па рэканструкцыі мае разьвітую дынамічна-асымэтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, у аснове якой працяглы нэф пад 2-схільным дахам, які пераходзіць у шатровы над 3-граннай апсыдай. Да фасада далучаецца 5-ярусная 4-гранная шатровая вежа-званіца. Другая 2-ярусная 4-гранная шатровая вежа ўзвышаецца над кутом злучэньня працяглага крыла трансэпта і апсыды[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 118

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 98.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]