Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ружаны)
Славутасьць | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Ружаны |
Каардынаты | 52°52′1″ пн. ш. 24°53′29″ у. д. / 52.86694° пн. ш. 24.89139° у. д.Каардынаты: 52°52′1″ пн. ш. 24°53′29″ у. д. / 52.86694° пн. ш. 24.89139° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Ордэнская прыналежнасьць | Ордэн дамініканаў |
Тып будынка | касьцёл |
Архітэктурны стыль | позьні рэнэсанс |
Заснавальнік | Леў Сапега |
Будаўніцтва | 1615—1617 гады |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
Касьцё́л Найсьвяце́йшай Тро́йцы — каталіцкі храм у Ружанах Пінскае дыяцэзіі[1], збудаваны на пачатку XVII стагодзьдзя па фундацыі Льва Сапегі.
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1596 Леў Сапега разам з жонкай (Аляксандрай з Тышкевічаў) заснаваў у Ружанах драўляную сьвятыню ў гонар Сьвятой Тройцы. У 1615—1617 роках перабудаваны ў камяні, пасьля неаднаразова быў рэканструяваны і рамантаваны. У 1768 і 1787 роках да царквы былі дабудаваныя дзьве капліцы: сьв. Крыжа і сьв. Барбары. У 1780-я храм быў перабудаваны паводле праекту запрошанага з Саксоніі архітэктара Яна Самуэля Бекера, набыўшы рысы «барочнага клясыцызму». У 1850 і 1891 адбываліся рамонты. За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аднанэфавы храм з паўкруглай апсідай і 4-яруснай вежай пры ўваходзе. Ніжні ярус вежы — васьмярык на чацьверыку, астатнія васьмігранныя, танчэйшыя да верху, пакрытыя стромкім шатром. Ярусы аддзеленыя прафіляванымі карнізамі, дэкараваныя плоскімі нішамі і скразнымі арачнымі праёмамі.
Масіўныя сьцены нэфу знадворку ўмацаваныя контрфорсамі, па яго баках знаходзяцца капліцы. Нэф перакрыты цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі, капліцы і сакрыстыі — крыжовымі скляпеньнямі, апсіда — конхавым з падпружнай аркай. Скляпеньне прэсьбітэрыя ўмацаванае падпружнымі аркамі.
Над уваходам у інтэр’еры разьмешчаныя хоры. У апсідзе галоўны алтар, у вырашэньні якога яскрава выяўленае прысьвячэньне Сьвятой Тройцы. Алтарная карціна, аформленая чатырохкалённым архітэктурным порцікам са штучнага мармуру, прадстаўляе Ўкрыжаваньне Хрыста, над ёю — Усёбачнае вока Бога-Айца, у консе апсіды — фрэскавая выява Сьвятога Духа ў выглядзе голуба. Раскрапаваны лучковы франтон упрыгожваюць скульптуры анёлаў і герб Сапегаў. Абапал калёнаў — драўляныя паліхромныя выявы апосталаў Пятра і Паўла.
Інтэр’ер храма багата ўпрыгожаны архітэктурнай плястыкай, скульптурай і жывапісам. Скляпеньні ўпрыгожаныя сюжэтнымі і дэкаратыўнымі кампазыцыямі на эвангельскія тэмы. Прэсьбітэрый ад нэфа аддзяляе каваная рашотка, прывезеная з колішняга касьцёлу ў Юдзінавічах. Акрамя зьвіваў, валютаў і кветак, яе кампазыцыя зьмяшчае таксама манаграмы фундатара касьцёлу Льва Сапегі.
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Ружаны — парафія Найсвяцейшай Тройцы Беларусь. Рыма-каталіцкі касьцёл у Беларусі. Праверана 15 красавіка 2012 г.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Zbigniew Hauser. Nowy ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Białorusi. — Warszawa: 2005. — ISBN 83-87654-25-6
- Michał Marczak. Przewodnik po Polesiu. — Brześć nad Bugiem (reprint: Lublin): reprint: Fundacja Pomocy Szkołom Polskim na Wschodzie im. Tadeusza Goniewicza, 1935 (reprint: 2008).
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000644 |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ружаны) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў