Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Высокае)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Высокае |
Каардынаты | 52°22′16.70″ пн. ш. 23°22′16″ у. д. / 52.3713056° пн. ш. 23.37111° у. д.Каардынаты: 52°22′16.70″ пн. ш. 23°22′16″ у. д. / 52.3713056° пн. ш. 23.37111° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Заснавальнік | Вітаўт |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
Фарны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Высокім. Знаходзіцца ў заходняй частцы места, паміж гістарычнымі вуліцамі Касьцельнай і Пераскокам[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры барока, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы касьцёл у Высокім заснаваў у XV ст. вялікі князь Вітаўт.
У 1603—1608 гадох з фундацыі падчашага Андрэя Войны збудавалі мураваны Фарны касьцёл, які двойчы рэканструявалі — у 1735 і 1772 гадох.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Высокае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1872 годзе будынак касьцёла аднавілі за кошт Марыі Патоцкай.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1935 годзе касьцёл меў 2200 парафіянаў. Па Другой сусьветнай вайны савецкія ўлады зачынілі касьцёл і часткова зруйнавалі яго будынак дзеля пераробкі пад спартовую залю.
У 1990 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, пачалося яго аднаўленьне.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры барока. Гэта 2-вежавая базыліка з трансэптам і сыгнатуркай над скрыжаваньнем з асноўным аб’ёмам. З бакоў галоўнага фасаду, завершанага 2-гранным атыкам і падзеланага пілястрамі, узвышаюцца высунутыя 4-ярусныя вежы. У цэнтры прастакутны ўваходны праём, над якім разьмяшчаўся рэльефны лацінскі крыж. Вуглы ярусаў вежаў аздабляюцца пілястрамі[1].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гістарычныя здымкі
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 22
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 73.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000336 |