Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (Малыя Шчытнікі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Былы касьцёл да надбудовы купалоў-цыбулінаў
Былы касьцёл да надбудовы купалоў-цыбулінаў
Краіна Беларусь
Вёска Малыя Шчытнікі
Каардынаты 52°14′10.27″ пн. ш. 23°29′34.24″ у. д. / 52.2361861° пн. ш. 23.4928444° у. д. / 52.2361861; 23.4928444Каардынаты: 52°14′10.27″ пн. ш. 23°29′34.24″ у. д. / 52.2361861° пн. ш. 23.4928444° у. д. / 52.2361861; 23.4928444
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса
Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса — помнік архітэктуры XVIII ст. у Малых Шчытніках. Знаходзіцца ў парку на тэрыторыі былой сядзібы. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

У наш час у будынку касьцёла месьціцца царква Покрыва Багародзіцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл збудавалі ў 1742 годзе з цэглы як прысядзібны.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) касьцёл працягваў дзейнічаць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна адабралі касьцёл у каталікоў і перарабілі яго пад царкву Маскоўскага патрыярхату.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл рыма-каталікам. За савецкім часам яго зачынілі. У 1988 годзе побач з касьцёлам паставілі камень з высечанамі на ім словамі мысьляра К. Лышчынскага: «О падарожны! Не міні гэтых камянёў. Ты на іх не спатыкнесься, калі не спатыкнесься на ісьціне. Усьвядоміш ісьціну ля камянёў, бо нават тыя людзі, якія ведаюць, што гэта праўда, вучаць, што гэта мана. Вучэньне мудрацоў — сьвядомы падман».

Былы касьцёл па надбудове купалоў-цыбулінаў

У 1990-я гады будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 2000-я гады над франтонам былога касьцёла надбудавалі тры купалы-цыбуліны[1], сьцены перафарбалі ў неўласьцівы помніку блакітны колер.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры барока. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам. Фасады ўпрыгожваюцца насычанай архітэктурнай плястыкай — лапаткамі паміж высока ўзнятымі лучковымі аконнымі праёмамі. Галоўны фасад завяршаецца 3-кутнымі з «заломам» франтонам з лучковым акном і круглай люкарнай на восі. Галоўны ўваход мае выгляд нізкага прытвору, кампазыцыя якога паўтарае галоўны фасад. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высока ўзьнятымі невялікімі лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках.

Архітэктурная плястыка інтэр’еру абмяжоўваецца 2 пілястрамі абапал увахода і 2 лучковымі нішамі на алтарнай сьцяне. Заля перакрываецца драўляным корабавым скляпеньнем. Над уваходам разьмяшчаюцца хоры на 2 драўляных слупах[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лабадзенка Г. ТОП-20: як Руская праваслаўная царква знішчае беларускую архітэктуру (фота), Новы Час, 18.08.2015
  2. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  13Г000130

Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (Малыя Шчытнікі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў