Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (Пескі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Краіна Беларусь
Вёска Пескі
Каардынаты 53°21′22″ пн. ш. 24°37′25″ у. д. / 53.35611° пн. ш. 24.62361° у. д. / 53.35611; 24.62361Каардынаты: 53°21′22″ пн. ш. 24°37′25″ у. д. / 53.35611° пн. ш. 24.62361° у. д. / 53.35611; 24.62361
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай на мапе Беларусі
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай на Вікісховішчы

Касьцёл Маці Божай Ружанцовай — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Песках. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне колішняга мястэчка. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл у Песках збудавалі ў 1682 (або у 1782) годзе. У 1780 годзе дзеля касьцёла адлілі звон.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Пескі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1857 (або ў 1877) годзе з фундацыі графа Вацлавам Красіцкага ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.

У 1900—1914 гадох у Песках збудавалі мураваны касьцёл.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па Другой сусьветнай вайне ў 1945 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад сховішча збожжа.

У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам. У 1991—1997 гадох праводзілася яго рэстаўрацыя.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 1-вежавая 3-нэфавая базыліка з трансэптам і 5-граннай апсыдай, да якой з бакоў далучаюцца дзьве невялікія закрысьціі. У сылюэце дамінуе 3-ярусная званіца (верхні ярус у сечыве 8-гранны), завершаная высокім шатровым купалам. Асноўны аб’ём аддзяляецца трансэптам ад алтарнай групы. Стрыманыя і выразныя сваёй плястыкай фасады трансэпта ствараюць кампазыцыйны акцэнт на бакавых фасадах, якія падзяляюцца пілястрамі (блізкімі сваёй формай да контрфорсаў). Шчыты трансэптаў завяршаюцца зубчастымі атыкамі і аздабляюцца з бакоў пінаклямі. Сьцены пэрымэтрам умацоўваюцца роўнымі контрфорсамі. Галоўны ўваход пазначаецца рызалітам.

Унутраная прастора падзяляцца на тры нэфы трыма парамі слупоў, перакрываецца сыстэмай зорчатых скляпеньняў на папружных сьпічастых арках. Інтэр’ер аздабляюць тры разьбяныя нэагатычныя алтары, створаныя ў 1993 годзе мастаком Ф. Стрыецкім на сродкі сям’і Пякарскіх з Таронта і Лёндану ў памяць сям’і Сухоцкіх. Галоўны алтар — гэта тытульны алтар Маці Божай Ружанцовай, левы бакавы алтар прысьвячаецца Сьвятому Максімільяну Кольбэ, а правы — Найсьвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса. Арганныя хоры маюць выгляд балькона. Прэзьбітэрыюм аддзяляецца ад трансэпту стральчатай аркай[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 290.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]