Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў (Полацак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай, аўтэнтычны выгляд
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Полацак
Каардынаты 55°29′11.01″ пн. ш. 28°46′4.42″ у. д. / 55.4863917° пн. ш. 28.7678944° у. д. / 55.4863917; 28.7678944Каардынаты: 55°29′11.01″ пн. ш. 28°46′4.42″ у. д. / 55.4863917° пн. ш. 28.7678944° у. д. / 55.4863917; 28.7678944
Дата заснаваньня XVII ст.
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў
Commons-logo.svg Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Полацку. Знаходзіўся ў цэнтры места, на паўночным баку Рынку з боку Спаскай вуліцы. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. У 1940-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл і кляштар (захаваліся падмуркі).

Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, гаспадарчых пабудоваў, саду і палісадніку. Будынкі атачаў мур з уязной брамай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1672 годзе канонік віленскі Казімер Горскі з дазволу біскупа Аляксандра Казімера Сапегі запрасіў у Полацак дамініканаў, якія збудавалі тут першыя драўляныя будынкі.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1774—1804 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла, у 1781—1804 гадох — кляштарнага корпуса. У 1808 годзе касьцёл асьвяцілі. У 1837 і 1843 гадох будынкі кляштару гарэлі. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар. Касьцёл дзейнічаў як парафіяльны.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У Другую сусветную вайну касьцёл і кляштар атрымалі пашкоджаньні. Да канца 1940-х гадоў савецкія ўлады зьнішчылі помнік.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — 3-нэфавая 6-слуповая базыліка, цэнтральны нэф якой завяршаўся паўкруглай апсыдай (30×18,9 м). У будынак вялі два ўваходы: першы з боку Рынку меў портык з шасьцю іянічнымі калёнамі і бальконам, на якім быў уваход на хоры, другі — з боку кляштару.

Інтэр’ер упрыгожвалі пяць алтароў, аздобленых разьбой і размалёўкай. На хорах быў 12-галосы арган.

Кляштарны корпус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштарны корпус — 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак з калідорным плянам. Першы паверх меў скляпеністыя перакрыцьці, другі — драўляныя. Будынкі кляштару пакрывала дахоўка. Кляштарны двор быў выбрукаваным[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кукуня В. Полацкі кляштар дамініканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 398.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў (Полацак)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў