Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў (Полацак)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай, аўтэнтычны выгляд | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Полацак |
| Каардынаты | 55°29′11,1″ пн. ш. 28°46′04,42″ з. д.HGЯO |
| Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў на мапе Беларусі Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Полацку. Знаходзіўся ў цэнтры места, на паўночным баку Рынку з боку Спаскай вуліцы. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. У 1940-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл і кляштар (захаваліся падмуркі).
Комплекс Полацкага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, гаспадарчых пабудоваў, саду і палісадніку. Будынкі атачаў мур з уязной брамай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1672 годзе канонік віленскі Казімер Горскі з дазволу біскупа Аляксандра Казімера Сапегі запрасіў у Полацак дамініканаў, якія збудавалі тут першыя драўляныя будынкі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Полацак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1774—1804 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла, у 1781—1804 гадох — кляштарнага корпуса. У 1808 годзе касьцёл асьвяцілі. У 1837 і 1843 гадох будынкі кляштару гарэлі. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Касьцёл дзеяў як парафіяльны.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У Другую сусветную вайну касьцёл і кляштар атрымалі пашкоджаньні. Да канца 1940-х гадоў савецкія ўлады зьнішчылі помнік.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Касьцёл — 3-нэфавая 6-слуповая базыліка, цэнтральны нэф якой завяршаўся паўкруглай апсыдай (30 на 18,9 мэтраў). У будынак вялі два ўваходы: першы з боку Рынку меў портык з шасьцю іянічнымі калёнамі і бальконам, на якім быў уваход на хоры, другі — з боку кляштару.
Інтэр’ер аздаблялі пяць алтароў з разьбой і размалёўкай. На хорах быў 12-галосы арган.
Кляштарны корпус
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кляштарны корпус — 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак з калідорным плянам. Першы паверх меў скляпеністыя перакрыцьці, другі — драўляныя. Будынкі кляштару пакрывала дахоўка. Кляштарны двор быў выбрукаваным[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
- 1812 г.
- 1846 г.
- Н. Орда, 1875—1876 гг.
- 1893 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1889—1891 гг.
- 1889—1891 гг.
- 1889—1891 гг.
- 1903 г.
- 1906 г.
- 1910 г.
- 1910 г.
- 1912 г.
- С. Пракудзін-Горскі, 1912 г.
- 1912 г.
- 1913 г.
- 1913 г.
- 1913 г.
- 1913 г.
- 1914 г.
- 1915 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- Ф. Краўскопф, 1918 г.
- 1918 г.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кукуня В. Полацкі кляштар дамініканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 398.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.