Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі (Альковічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
![]() Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
вёска | Альковічы |
Каардынаты | 54°29′34″ пн. ш. 27°25′53″ у. д. / 54.49278° пн. ш. 27.43139° у. д.Каардынаты: 54°29′34″ пн. ш. 27°25′53″ у. д. / 54.49278° пн. ш. 27.43139° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
![]() |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі — каталіцкі храм у цэнтры в. Альковічы (Вялейскі раён). Пабудаваны ў 1897—1902 гадах. Помнік архітэктуры нэаготыкі.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл уяўляе сабой трохнэфны аднавежавы храм сымэтрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі з трохграннай высокай апсыдай, да якой прымыкаюць невысокія сакрысьціі. Апсыда і бакавыя фасады па вуглах умацаваныя ступеньчатымі контрфорсамі. Вежа шмат'ярусная (завяршэньне не захавалася). Ніжні ярус вылучаны стральчатым парталам галоўнага ўваходу з вімпэргам, над якім вялікае акно-«ружа». Другі ярус аддзелены ад ніжняга цагляным накладным арнамэнтам паміж двума карнізамі.
Тарэц алтарнай часткі завершаны трохвугольным шчытом зь невялікай вежачкай. Вокны касьцёлу стральчатыя, розныя па шырыні і вышыні. Сьцены дэкарыраваныя аркатурнымі паясамі сухарыкаў, нішамі. Унутраная прастора перакрытая стральчатым скляпеньнем (захавалася часткова), якое падтрымліваюць шматслойныя калёны і пілястры. Калёны завершаныя керамічнымі плітамі з выявамі лісьця і пладоў вінаграду. На хорах — арган, упрыгожаны драўлянай разьбой з гатычнымі матывамі ў кампазыцыі і дэкоры.
Дах касьцёлу адрамантаваны пасьля пажару ў 1969 годзе.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Менск 1993
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000109 |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі (Альковічы) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў