Кастр (Тарн)
| Кастр | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Францыя | ||
|---|---|---|---|
| Рэгіён | Аксытанія | ||
| Дэпартамэнт | Тарн | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Mayor of Castres[d] | Паскаль Бюжы[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 170 м, 151 м[2], 367 м[2] і 217 м[3] | ||
| Каардынаты | 43°36′ пн. ш. 2°15′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 81100[5] | ||
| Сайт | ville-castres.fr (фр.) | ||
| Кастр на мапе Францыі Кастр | |||
Кастр (па-француску: Castres, па-аксытанску: Castras) — горад у Францыі, знаходзіцца ў дэпартамэнце Тарн ў рэгіёне Аксытанія (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Поўдзень-Пірэнэі). Разьмешчаны на рацэ Агу. Насельніцтва складае 41 636 жыхароў, паводле дадзеных на 2013 год[6].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дакладная дата заснаваньня гораду невядома. Кастр утварыўся ля абацтва бэнэдыктцаў, якое, паводле легенды, было заснавана ў 647 годзе. Назва паходзіць ад лацінскага castrum («умацаванне, крэпасьць»). У XII стагодзьдзі горад стаў адным з цэнтраў у альбігойцаў. Альбігойскі крыжовы паход далучыў горад да Францускага каралеўства ў 1229 годзе, а ў 1317 годзе Папа Рымскі Ян XXII заснаваў эпархію, якая праіснавала да Францускай рэвалюцыі. Цэнтрам эпіскапства быў Катэдральны сабор Кастра. Пазьней Кастр быў крэпасьцю гугенотаў і кальвіністаў.
Напачатку XX стагодзьдзя Кастр быў цэнтрам па вытворчасьці сукна, шоўка, баваўняных і ваўняных тканін. У горадзе пражывала больш за 20 тысячаў чалавек. Сёньня таксама разьвіты машынабудаваньне й хімічная прамысловасьць. Значную ролю ў эканоміцы гораду адыгрывае й турызм.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Акрамя катэдральнага сабору, сярод славутасьцяў захавалася вежа старога абацтва ў раньнім раманскім стылі. У горадзе разьмешчаны й музэі Франсіска Гоі (адкрыты ў 1840 годзе) і Жана Жарэса. Таксама ў Кастры маецца прыватны, але адкрыты для наведваньняў батанічны сад плошчай у 4 гектары.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паміж Кастрам і горадам Мазамэ разьмешчаны аэрапорт Кастр-Мазамэ[7].
Доўгі час у Кастры пражываў матэматык П’ер дэ Фэрма.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2007 годзе тут знаходзіўся фініш дванаццатага этапа шматднеўкі Тур дэ Франс.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Плошча Жана Жарэса
- Каэдральны сабор Кастра
- Рака Агу
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі.
- 1 2 База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі, 2015.
- ↑ https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ↑ Populations de référence 2023 (фр.) — INSEE, 2025.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
- ↑ Castres — Notice Communale(недаступная спасылка)
- ↑ World Aero Data: LFCK
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |