П’ер дэ Фэрма
П'ер дэ Фэрма | |
Pierre de Fermat | |
![]() | |
Дата нараджэньня | не раней за 31 кастрычніка 1607 і не пазьней за 6 сьнежня 1607[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Бамон-дэ-Лямань |
Дата сьмерці | 12 студзеня 1665[2][3][4][…] |
Месца сьмерці | Кастр |
Месца вучобы | |
Занятак | матэматык, адвакат, судзьдзя |
Навуковая сфэра | матэматыка |
Месца працы | |
Вядомы як | аўтар Вялікай тэарэмы Фэрма |
Навуковая ступень | бакалаўр права[d] (1626) |
П’ер дэ Фэрма (па-француску: Pierre de Fermat, 17 жніўня 1601 — 12 студзеня 1665) — францускі матэматык, адзін з стваральнікаў аналітычнай геамэтрыі, матэматычнага аналізу, тэорыі імавернасьцяў і тэорыі лікаў. Паводле прафэсіі юрыст, з 1631 — дараднік парлямэнту ў Тулюзе. Бліскучы паліглёт. Найбольш вядомы фармуляваньнем Вялікай тэарэмы Фэрма.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
П’ер Фэрма нарадзіўся 17 жніўня 1601 году ў гасконскім мястэчку Бамон-дэ-Лямань (Beaumont-de-Lomagne, Францыя). Яго бацька, Дамінік Фэрма, быў заможным гандляром, другім гарадзкім консулам; маці, Клер дэ Лёнг — выкладніца матэматыкі. У сям’і, акрамя П’ера, былі яшчэ адзін сын і дзьве дачкі. Фэрма атрымаў юрыдычную адукацыю — спачатку ў Тулюзе, а затым у Бардо і Арлеане.
У 1631 годзе, пасьпяхова скончыўшы навучаньне, Фэрма выкупіў пасаду каралеўскага саветніка парлямэнту (іншымі словамі, чальца вышэйшага суда) у Тулюзе. У гэтым жа годзе ён жаніўся на далёкай сваячцы маці, Люізе дэ Лёнг. У іх было пяцёра дзяцей[6].
Хуткі службовы рост дазволіў Фэрма стаць чальцом Палаты эдыктаў у горадзе Кастр (1648). Менавіта гэтай пасадзе ён абавязаны даданьнем да свайго імя адзнакі знатнасьці — часьціцы de; з гэтага часу ён становіцца П’ерам дэ Фэрма.
Каля 1652 году Фэрма прыйшлося аспрэчваць паведамленьне пра сваю сьмерць у часе эпідэміі чумы; ён сапраўды заразіўся, але выжыў.
У 1660 годзе плянавалася яго сустрэча з Паскалем, але праз дрэнны стан здароўя абодвух вучоных сустрэча не адбылася[6].
П’ер дэ Фэрма памёр 12 студзеня 1665 году ў горадзе Кастр у часе выязной сэсіі суда. Першапачаткова яго пахавалі там жа, у Кастры, але неўзабаве (1675) прах перанесьлі ў сямейны магільны склеп Фэрма, у царкве аўгустынцаў (Тулюза). Старэйшы сын, Клеман-Самуэль, выдаў пасьмяротны збор яго працаў, зь якога сучасьнікі і пазналі пра выдатныя адкрыцьці П’ера Фэрма.
Сучасьнікі характарызуюць Фэрма як сумленнага, акуратнага, ураўнаважанага і ветлівага чалавека, бліскуча эрудаванага як у матэматыцы, так і ў гуманітарных навуках, знатака шматлікіх старажытных і жывых моваў, на якіх ён пісаў неблагія вершы.[7]
Увекавечанне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Найстарэйшы і самы прэстыжны ліцэй Тулюзы носіць імя Ферма (Lycée Pierre de Fermat).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ https://www.maa.org/press/periodicals/convergence/when-was-pierre-de-fermat-born
- ^ group of authors Fermat, Pierre de (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 10. — P. 275.
- ^ MacTutor History of Mathematics archive
- ^ Pierre Simon de Fermat // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ MacTutor History of Mathematics archive
- ^ а б Стиллвелл Д. Математика и ее история. — Москва-Ижевск: Институт компьютерных исследований, 2004, стр. 211—212.
- ^ Белл Э. Т. Указ. соч., стр. 58.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
П’ер дэ Фэрма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- The Life and times of Pierre de Fermat (1601—1665) from W. W. Rouse Ball’s History of Mathematics
- The Mathematics of Fermat’s Last Theorem
- Fermat’s Achievements