Перайсьці да зьместу

Кастрычніцкая (станцыя мэтро, Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°54′07″ пн. ш. 27°33′41″ у. д. / 53.9019° пн. ш. 27.5614° у. д. / 53.9019; 27.5614

Станцыя «Кастрычніцкая»
Маскоўская лінія
Менскі мэтрапалітэн
Дата адкрыцьця 26 чэрвеня 1984
Тып калённая
Тып плятформы выспавая
Даўжыня плятформы, м 100
Шырыня плятформы, м 10
Пераходы на станцыі Купалаўская
Код станцыі 116
Маскоўская лінія
Уручча (станцыя мэтро)
Уручча
Барысаўскі тракт (станцыя мэтро)
Барысаўскі тракт
Усход (станцыя мэтро)
Усход
Маскоўская (станцыя мэтро, Менск)
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў (станцыя мэтро)
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук (станцыя мэтро)
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа (станцыя мэтро)
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі (станцыя мэтро)
Плошча Перамогі
Купалаўская (станцыя мэтро)
Кастрычніцкая (станцыя мэтро, Менск)
leer
Кастрычніцкая
Цэнтральны аўтавакзал (Менск) Плошча Леніна (станцыя мэтро, Менск) Чыгуначны вакзал (Менск)
Плошча Леніна
leer Інстытут Культуры (станцыя мэтро) Інстытут культуры (плятформа)
Інстытут Культуры
leer Маскоўскае (электрадэпо, Менск) leer
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Грушаўка (станцыя мэтро)
Грушаўка
Міхалова (станцыя мэтро)
Міхалова
Пятроўшчына (станцыя мэтро)
Пятроўшчына
Малінаўка (станцыя мэтро)
Малінаўка
Шчомысьліца (станцыя мэтро)
Шчомысьліца

Кастрычніцкая (трансьліт.: Kastryčnickaja) — станцыя Маскоўскай лініі Менскага мэтрапалітэну, разьмешчаная паміж станцыямі «Плошча Перамогі» і «Плошча Леніна». Станцыя была адчыненая 26 чэрвеня 1984 у складзе першае чаргі мэтрапалітну. Архітэктар Юрый Грыгор’еў (у суаўтарстве)[1]. «Кастрычніцкая» — перасадкавая на станцыю «Купалаўская» Аўтазаводзкае лініі.

Станцыя калённага тыпу са зборных жалезабэтонных элемэнтаў з павялічанай вышынёй у 6,4 м, у афармленьні выкарыстоўваюцца тэмы кастрычніцкага перавароту. Калёны і пуцявыя сьцены абліцаваныя белым мармурам, краі — паліраваным чырвоным гранітам. Кантавыя сьцены упрыгожаныя рэльефнымі белымі пано. У 1991 на станцыі быў пабудаваны пераходны тунэль з цэнтра залі на станцыю «Купалаўская».

Перагон паміж станцыямі «Кастрычніцкая» і «Плошча Перамогі» — адзін з найглыбейшых у менскім мэтро, глыбіня яго складае да 25 мэтраў.

Выхады «Кастрычніцкай» разьмешчаныя на праспэкце Незалежнасьці, побач з Цэнтральным домам афіцэраў, Палацам Рэспублікі і Аляксандраўскім сквэрам. Абодва выхады абсталяваныя стужкамі эскалатараў. Адзін з выхадаў сумешчаны з выхадам станцыі «Купалаўская».

Перасадкавы вузел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Кастрычніцкая» ўваходзіць у перасадкавы вузел менскага мэтро. Было прапанавана некалькі варыянтаў рашэньня гэтай праблемы, у тым ліку ўсталёўка дадатковай стужкі эскалатара і рэарганізацыя схемы пераходу пасажыраў з Маскоўскай на Аўтазаводзкую лінію.

У 2007 было прынята рашэньне замяніць трохстужкавы эскалатар на новы чатырохстужкавы. Першапачаткова плянавалася правесьці ўсе працы за 3 месяцы — з жніўня па кастрычнік 2007 году, пры гэтым разглядалася магчымасьць поўнага закрыцьця станцыі. Аднак затрымкі, яуія узьніклі пры закупе эскалатара, ссунулі гэтыя тэрміны на некалькі месяцаў. Прыняўшы да ўвагі нагрузку на мэтро, якая традыцыйна нарастае пасьля летняга сэзону, было прынятае рашэньне адкласьці замену эскалатара на лета 2008 году.

Станцыя была зачыненая для пасажыраў з 9 чэрвеня па 26 верасьня 2008 году. 27 верасьня была ізноў зачынена і адчынена 29 верасьня. Быў змантаваны новы эскалатар вытворчасьці Крукаўскага заводу (Украіна). На працягу рэмонту цягнікі праяжджалі станцыю без прыпынку. Для кампэнсаваньня нязручнасьцяў пасажыраў быў арганізаваны бясплатны аўтобусны маршрут, дублюючы зачынены ўчастак, таксама на час рэканструкцыі адменены ліміт на колькасьць паездак па праязным на мэтро і ўведзеныя дадатковыя білетныя касы ў вэстыбюлі станцыі мэтро «Купалаўская».

Новыя эскалатары дазволілі павялічыць прапускную здольнасьць перасадкавага вузла з 25 тыс. пасажыраў у гадзіну (пры задзейнічаньні 3 стужак) да 33 тыс. пасажыраў у гадзіну (пры задзейнічаньні 4 стужак). Агульны кошт мадэрнізацыі перасадкавага вузла ацэньваецца ў 15 млрд беларускіх рублёў, зь іх 12 млрд выдаткавана на закуп эскалатараў, спадарожных сыстэм і абсталяваньня, а астатнія сродкі — на будаўніча-мантажныя працы[2].

11 красавіка 2011 на станцыі адбыўся тэракт. Паводле папярэдніх зьвестак, 11 чалавек загінулі, 128 чалавек атрымалі пашкоджаньні[3].

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. — С. 583
  2. ^ http://forum.esmasoft.com/viewtopic.php?p=122148#122148
  3. ^ Выбух на станцыі мэтро «Кастрычніцкая». Ёсьць ахвяры Грамадзтва. Радыё «Свабода» (11 красавіка 2011). Праверана 11 красавіка 2011 г.