Акадэмія навук (станцыя мэтро)
Выгляд
Каардынаты: 53°55′19″ пн. ш. 27°35′57″ у. д. / 53.9219° пн. ш. 27.5993° у. д.
| Станцыя «Акадэмія Навук» | |
|---|---|
| Маскоўская лінія | |
| Менскі мэтрапалітэн | |
| Дата адкрыцьця | 29 чэрвеня 1984 |
| Праектная назва | Акадэмічная |
| Тып | калённая |
| Тып плятформы | выспавая |
| Даўжыня плятформы, м | 100 |
| Шырыня плятформы, м | 10 |
| Код станцыі | 119 |
Акадэмія навук (трансьліт.: Akademіja navuk, рас.: Акаде́мія нау́к) — станцыя Маскоўскае лініі Менскага мэтрапалітэну. Размешчана паміж станцыямі «Парк Чалюскінцаў» і «Плошча Якуба Коласа». Пабудаваная 29 чэрвеня 1984 году ў складзе першае чаргi Менскага мэтрапалітэну.
Плятформа
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Тып: Астраўная
- Форма: Прамая
- Даўжыня: 100 м
- Шырыня: 10 м
Выхады
[рэдагаваць | рэдагаваць]Адзін выхад станцыі вядзе да галоўнага будынка Акадэміі навук Беларусі, кінатэатра «Кастрычнік» і 1-е гарадзкое клінічнае бальніцы. Другі, які абарудаваны трымя стужкамі эскалатараў, выходзіць на скрыжаваньне праспэкту Незалежнасьці й вуліцы Сурганава.
Да вуліцаў
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Пр. Незалежнасьці
- Вул. Сурганава
- Вул. Багдана Хмяльніцкага
- Вул. Акадэмічная