Усход (станцыя мэтро)
| Станцыя «Усход» | |
|---|---|
| Маскоўская лінія | |
| Менскі мэтрапалітэн | |
| Дата адкрыцьця | 31 сьнежня 1986 |
| Тып | аднаскляпеністая з маналітнага жалезабэтону |
| Выхад да вуліц | прасп. Незалежнасьці, вул. Каліноўскага |
| Каардынаты | 53°56′03,84″ пн. ш. 27°39′04,32″ з. д.HGЯO |
| Маб. апэратары | МТС, А1, Life:) |
| Код станцыі | 122 |
Усход (трансліт.: Uschod) — станцыя Маскоўскае лініі Менскага мэтрапалітэну. Знаходзіцца паміж станцыямі «Маскоўская» й «Барысаўскі тракт».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Станцыя пачала сваю працу 31 сьнежня 1986 году ў складзе другое чаргі мэтрапалітэну. Да 2007 году была канцавой, таму пасьля станцыі ў бок «Барысаўскага тракту» існуе пашэрсны зьезд.
24 ліпеня 2009 году падчас падтапленьня вуліцаў у Менску праз моцны дождж праца станцыі была перапыненая на чвэрць гадзіны[1].
Канструкцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Станцыя «Ўсход» — аднаскляпеністая станцыя мелкага залажэньня з жалезабэтону.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва станцыі паходзіць ня толькі ад геаграфічнага становішча ці пазыцыі станцыі падчас праектаваньня, але й ад касьмічнае праґрамы «Ўсход». Гэта прагледжваецца ў стылізацыі станцыі, а таксама ў фасадах жытловых будынкаў, што знаходзяцца на праспэкце Незалежнасьці каля выхадаў са станцыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Усход (станцыя мэтро) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў