Плошча Якуба Коласа (станцыя мэтро)
53°54′57″ пн. ш. 27°35′03″ у. д.HGЯO
| Станцыя «Плошча Якуба Коласа» | |
|---|---|
| Маскоўская лінія | |
| Менскі мэтрапалітэн | |
| Дата адкрыцьця | 29 чэрвеня 1984 |
| Тып | Калённая |
| Тып плятформы | выспавая |
| Даўжыня плятформы, м | 100 |
| Шырыня плятформы, м | 10 |
| Код станцыі | 118 |
Плошча Якуба Коласа (трансьліт.: Plošča Jakuba Kolasa) — станцыя Маскоўскае лініі Менскага мэтрапалітэну. Разьмешчаная на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Акадэмія навук» і «Плошча Перамогі».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Плошча Якуба Коласа» была адкрытая 29 чэрвеня 1984 году ў складзе першае чаргі менскага мэтрапалітэну. Станцыя ёсьць адной з самых напружанных з пасажырапатокам у 110 тысячаў пасажыраў.
Адным з мастакоў, якія афармлялі станцыю, быў Юрый Багушэвіч.
Выхады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхады станцыі разьмешчаныя на пляцу Якуба Коласа. Адзін зь іх вядзе да сквера на пляцу й вялікай залы Беларускае дзяржаўнае філярмоніі. Другі выхад, абсталяваны трыма стужкамі эскалатараў, вядзе да ЦУМа.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Багушэвіч Юрый Барысавіч // Беларускі саюз мастакоў = Belarusian union of artists : энцыклапедычны даведнiк / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. — С. 46.
| Гэта — накід артыкула пра мэтрапалітэн. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Плошча Якуба Коласа (станцыя мэтро) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў