Хамад ібн Іса Аль Халіфа
Хамад ібн Іса Аль Халіфа | |
па-арабску: حمد بن عيسى آل خليفة | |
![]() | |
Кароль Бахрэйну | |
---|---|
6 сакавіка 1999 — цяперашні час | |
Папярэднік | Іса бін Салман Аль Халіфа |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 28 сьнежня 1950 |
Адукацыя | |
Сужэнец | Sabika bint Ibrahim Al Khalifa[d], Queen Sheia[d] і Queen Hessa[d] |
Дзеці | Салман бін Гамад бін Іса Аль Халіфа[d], Prince Abdullah bin Hamad of Bahrain[d], Prince Khalifa bin Hamad of Bahrain[d], Princess Najla bint Hamad of Bahrain[d], Prince Nasser bin Hamad of Bahrain[d], Prince Khalid bin Hamad of Bahrain[d] і Prince Faisal bin Hamad of Bahrain[d] |
Бацька | Isa ibn Salman Al Khalifah |
Маці | Hessa bint Salman Al Khalifa |
Узнагароды |
Хамад ібн Іса Аль Халіфа (па-арабску: حمد بن عيسى آل خليفة; нарадзіўся 28 сьнежня 1950 году ў Рыфе, Бахрэйн) — дзейны кароль Бахрэйну (з 2002 году), да гэтага быў эмірам (з 1999 году). Стаўшы наступнікам свайго бацькі, кароль Хамад правёў палітычную рэформу ў каралеўстве, якая ўключала вызваленьне палітычных зьняволеных, надзяленьне жанчын правам голаса, і правядзеньне парлямэнцкіх выбараў.
Ён сын Ісы бін Салмана Аль Халіфа, папярэдняга эміра. Ён і яго жонка, Шаіка Сабіка бінт Ібрагім Аль Халіфа, мелі шасьцёра дзяцей: Салмана бін Хамада бін Іса Аль Халіфа (нарадзіўся 21 кастрычніка 1969 году), Шэйха Абдулу (30 чэрвеня 1975 году), Шэйха Халіфа (4 ліпеня 1977 году) і Шэйха Наджла (20 траўня 1981 году). Малодшы сын караля, 15-гадовы прынц Фаісал ібн Хамад Аль Халіфа, загінуў у аўтамабільнай катастрофе 13 студзеня 2006 году.
Хамад ібн Іса скончыў Кембрыдзкі ўнівэрсытэт, вайсковыя акадэміі ў Вялікабрытаніі і Злучаных Штатах. 16 лютага 1979 году ён быў узьведзены ў рыцары Ордэна Сьвятога Міхаіла і Сьвятога Георгія ў Вялікабрытаніі.
У 2002 годзе кароль выступіў супраць любых вайсковых апэрацыяў Злучаных Штатаў супраць Іраку.
- Ордэн сьвятога Міхаіла і сьвятога Георгія
- Кавалеры Легіёну заслуг
- Кавалеры ордэна Паўднёвага Крыжа
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага
- Кавалеры ордэна Рэспублікі (Эгіпет)
- Кавалеры Найвышэйшага ордэна Адраджэньня
- Кавалеры ордэна Міжрэчча
- Кавалеры ордэна Кароны каралеўства
- Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза
- Кавалеры ордэна Рэспублікі (Туніс)
- Бахрэйнскія палітыкі