Карл Шпіцвэг
Карл Шпіцвэг | |
Імя пры нараджэньні | Carl Spitzweg |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 лютага 1808 |
Месца нараджэньня | Унтэрпфафэнгофэн, Каралеўства Баварыя |
Дата сьмерці | 23 верасьня 1885 (77 гадоў) |
Месца сьмерці | Мюнхэн, Нямецкая імпэрыя |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак, паэт |
Навуковая сфэра | малярства і паэзія |
Плынь | Нямецкі рамантызм, бідэрмаер |
Подпіс | |
Карл Шпіцвэг (па-нямецку: Carl Spitzweg; 5 лютага 1808, Унтэрпфафэнгофэн, Баварыя — 23 верасьня 1885, Мюнхэн, Нямецкая імпэрыя) — нямецкі мастак рамантызму, пераважна побытавага жанру. Лічыцца адным з галоўных мастакоў пэрыяду бідэрмаеру.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карл Шпіцвэг нарадзіўся ў Унтэрпфафэнгофэн (цяпер у складзе Гермэрынгу), быў другім з трох сыноў у сям’і Францыскі і Сымана Шпіцвэга[1]. Бацька, заможны гандляр, вучыў Карла на фармацэўта. Карл працягнуў навучаньне ў Мюнхэнскім унівэрсытэце, аднак пакуль вылечваўся пасьля хваробы, заняўся маляваньнем. Навучыўся маляваць ён сам, пачаўшы проста капіяваць творы флямандзкіх мастакоў. Спачатку публікаваўся ў сатырычных часопісах. Атрымаўшы ў 1833 року спадчыну, вырашыў прысьвяціць сябе маляваньню напоўніцу.
Пазьней Шпіцвэг наведаў мастацкія галерэі Прагі, Вэнэцыі, Парыжу, Лёндану і Бэльгіі, дзе вывучаў творы знакамітых мастакоў ды іхнюю тэхніку. Ягоныя пазьнейшыя карціны — найчасьцей за ўсё на сатырычную побытавую тэматыку. Мноства ягоных твораў адлюстроўваюць характэрных эксцэнтрычных асобаў, напрыклад «Кніжны чарвяк» (1850) і «Гіпахондрык» (к. 1865).
Карл Шпіцвэг пахаваны на Старых Паўночных могілках Мюнхэну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Jensen, Jens Christian Karl Spitzweg, Museum Georg Schäfer. — Prestel, 2002. — С. 342.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Murray, P. & L. (1996). Dictionary of Art and Artists. London: Penguin Books. ISBN 0-14-051300-0.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карл Шпіцвэг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Жыцьцяпіс (анг.)