Кардэрства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Кардэрства (анг. carder ад card — картка) — крадзеж з карт-рахунку шляхам зьмяненьня зьвестак на кампутарным сэрвэры ў Сеціве.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь 1999 году зьмяшчае 212-ы артыкул «Крадзеж шляхам выкарыстаньня кампутарнай тэхнікі», што прадугледжвае пакараньне за кардэрства «штрафам, або пазбаўленьнем права займаць азначаныя пасады або займацца азначанай дзейнасьцю, або арыштам, або абмежаваньнем волі на тэрмін да 3-х гадоў, або пазбаўленьнем волі на той самы тэрмін». Пагатоў кардэрства, «учыненае паўторна, або групай асобаў паводле папярэдняй змовы, або спалучанае зь несанкцыянаваным доступам да кампутарных зьвестак, караецца штрафам, або папраўчымі працамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, або абмежаваньнем волі да 2 да 5 гадоў, або пазбаўленьнем волі на тэрмін да 5 гадоў». Паводле 3-га пункту 212-га артыкула, дзеі кардэрства, «учыненыя ў буйным памеры, караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў». Згодна з 3-м пунктам Заўвагаў да Главы 24 «Злачынствы супраць уласнасьці» Крымінальнага кодэксу буйным памерам прызнаецца сума, што перавышае базавую велічыню «ў 250 і больш разоў». Дзеі кардэрства, «учыненыя арганізаванай групай або ў асабліва буйным памеры, караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 6 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці». Пагатоў асабліва буйным памерам прызнавалася сума, «якая ў 1000 і больш разоў перавышае памер такой базавай велічыні»[1].

На пачатку кастрычніка 2013 году ў Кіеве (Украіна) затрымалі 4 грамадзянаў Беларусі сярэднім векам 25 гадоў, якіх абвінавацілі ў кардэрстве на чале арганізаванай злачыннай групы лікам звыш 100 грамадзянаў некалькіх дзяржаваў. Цягам 4 месяцаў кардэры ўчынілі звыш 260 000 крадзяжоў з карт-рахункаў на суму звыш $18 млн у больш як 200 000 жыхароў 125 дзяржаваў. За раскрытае злачынства Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь атрымаў узнагароду ад амэрыканскага прадпрыемства «Віза» (Фостэр, штат Каліфорнія). Кардэрства ўчылі праз распаўсюд фальшывага антывіруса з вэб-сэрвэраў, які ўдаваў заражэньне кампутарным вірусам і прапаноўваў набыць поўную вэрсію праграмы для абароны. У выніку карыстальнікі пакідалі на сайце зламысьнікаў рэквізыты сваіх аплатных картак[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ А. Лукашэнка. Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 г. № 275-З (Глава 28 «Злачынствы супраць уласнасьці», артыкул 212)(рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 28 ліпеня 2018 г. Праверана 20 лютага 2019 г.
  2. ^ Надзея Дрыла. Скралі $18 млн з дапамогай фальшывага антывіруса // Зьвязда : газэта. — 5 кастрычніка 2013. — № 188 (27553). — С. 2. — ISSN 1990-763x.