Каралінскі замак
Помнік абарончай архітэктуры | |
Каралінскі замак
| |
Руіны Каралінскага замка. Н. Орда, 1875 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Пінск |
Заснавальнік | Ян Дольскі[d] |
Дата заснаваньня | XIV ст. |
Каралінскі замак на Вікісховішчы |
Каралі́нскі за́мак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Пінску. Знаходзіўся ў прадмесьці Караліне, на беразе ракі Піны. Існаваў у XVII—XVIII стагодзьдзях. Да нашага часу захаваўся падземны ход, якім можна выйсьці на бастыёны.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мураваны замак, які меў як ваенную, так і рэпрэзэнтацыйную функцыю, збудаваў маршалак Ян Караль Дольскі, які ў 1690 годзе атрымаў ад Сойма зямлю каля Пінску, дзе неўзабаве паўстала прадмесьце Каралін.
Па сьмерці Яна Караля Дольскага замак перайшоў паводле спадчыны да князёў Вішнявецкіх. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1706 годзе замак зруйнавалі войскі швэдзкага караля Карла XII.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Пінск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, працягвалася руйнаваньне замка. У 1868 годзе некалькі замалёвак руінаў замка зрабіў мастак Напалеон Орда.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1936 годзе сэрыю здымкаў руінаў замкаў зрабіў польскі фатограф Генрык Паддэмбскі.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Збудаваны ў новаітальянскай фартыфікацыйнай сыстэме, быў прастакутным у пляне і меў памеры 76 на 38 на 46 на 76 мэтраў. Два паўднёвыя бастыёны выходзілі на раку Прыпяць і мелі невялікія памеры. Перад замкам ішоў роў шырынёй да 9 мэтраў з пад’ёмным мостам. На дзядзінцы стаяў палац уладальніка замка[1].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
-
Н. Орда, 15 лістапада 1868 г.
-
Н. Орда, 1868 г.
-
Н. Орда, 1868 г.
-
Паводле Н. Орды, 1875 г.
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 47.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0