Перайсьці да зьместу

Караліна Лаўрынавічуце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Караліна Лаўрынавічуце
лет. Karolina Laurinavičiūtė
Род дзейнасьці Кніганоша
Дата нараджэньня 1840
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Гады дзейнасьці 1869-?
Вядомая як Кніганоша, распаўсюдніца забароненай летувіскай літаратуры

Каралíна Лаўрынавічýце (па-летувіску: Karolina Laurinavičiūtė; 1840, Панявеж, Летува, Расейская імпэрыя — ?, Расейская імпэрыя) — летувіская кніганоша[1].

Родам з Панявежу, але жыла пераважна ў Лінкаве. Рана, з 7 гадоў, страціўшы бацькоў пасьвіла, працавала падзёньніцай, таксама даводзілася жабраваць. Навучыўшыся пісаць, яна вельмі палюбіла кнігі. Пачала займацца дробным гандлем ў Панявескім і Шавельскім раёнах. На кірмашах распаўсюджвала забароненую летувіскую прэсу. 18 жніўня 1869 г. на кірмашы ў Грузьдзе паліцыя праверыла ейны тавар і, знайшоўшы кнігі, арыштавала[2].

У 1869 годзе 4 кастрычніка зноў затрыманая ў Крукоўшчыне каля Лінкава, дапытвалася ў Шаўлях. 1870—1871 гады зьняволеная ў Вільні. Праходзіла па справе арганізацыі М. Валанчэўскага. Калегам яна ня здрадзіла, нікога ня выдала. Вызваленая і перададзеная паліцыі Ковенскай губэрні, яна працягвала распаўсюджваць забароненую летувіскую прэсу[3].

У верасьні 1871 году яе затрымалі зноў пад Расенамі зь летувіскімі малітоўнікамі. Па рашэньні віленскага генэрал-губэрнатара А. Патапава ў 1872 г. высланая на нявызначаны тэрмін у Аланецкую губэрню. Далей ейны сьлед губляецца — дасюль невядомая дата ейнай сьмерці[4].

Ейнае імя запісанаа на Сьцяне кніганошаў у Коўне[5].

  1. ^ Benjaminas Kaluškevičius. Karolina Laurinavičiūtė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XI (Kremacija-Lenzo taisyklė). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007.
  2. ^ LAURINAVIČIŪTĖ, KAROLINA — KNYGNEŠĖ, Šiaulių rajono savivaldybės Vytauto Vitkausko viešoji biblioteka, https://srsvb.lt/laurinaviciute-karolina-knygnese/
  3. ^ Margarita Sargautytė, Knygnešystė — toli gražu ne vien vyrų reikalas: drąsios moterys dėl lietuviško žodžio imdavosi ir gudrybių,30.05.2022, https://www.15min.lt/kultura/naujiena/asmenybe/knygnesyste-toli-grazu-ne-vien-vyru-reikalas-drasios-moterys-del-spaudos-laisves-imdavosi-ir-gudrybiu-285-1686194?copied
  4. ^ Kaluškevičius B., Misius K. Lietuvos knygnešiai ir daraktoriai 1864—1904. Vilnius: Demedžio leidykla, 2004.
  5. ^ Kazys Blaževičius, Iš Knygnešių sienelės istorijos, «XXI amžius», https://web.archive.org/web/20230205165618/https://www.xxiamzius.lt/numeriai/2004/03/10/zvil_01.html