Перайсьці да зьместу

Карабах Агдам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карабах
Поўная назва па-азэрбайджанску: Qarabağ Futbol Klubu
Заснаваны 1951
Горад Агдам, Азэрбайджан
Стадыён імя Тофіка Бахрамава
Умяшчальнасьць: 31 200
Прэзыдэнт Тахір Гэзал[d]
Кіраўнік Azərsun Holdinq[d]
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Карабах» (па-азэрбайджанску: Qarabağ) — азэрбайджанскі футбольны клюб з гораду Агдаму. Заснаваны ў 1951 годзе. 11-разовы чэмпіён Азэрбайджану (1993, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2022, 2023, 2024) і васьміразовы ўладальнік Кубка Азэрбайджану (1993, 2006, 2009, 2015, 2016, 2017, 2022, 2024).

«Карабах» быў першым клюбам, які выйграў Кубак Азэрбайджану і не разьмяшчаўся ў Баку. Адзін з самых пасьпяховых азэрбайджанскіх клюбаў, якія выступалі ў эўрапейскіх спаборніцтвах (3 перамогі адна за адной). Дабраліся да плэй-офф Лігі Эўропы ў 2009 ды 2010 гадох. Адзін з трох клюбаў, якія ўдзельнічалі ва ўсіх розыгрышах азэрбайджанскай прэм’ер-лігі (разам з «Нэфтчы»).

Клюб створаны ў 1951 пасьля пабудовы гарадзкога стадыёну ў Агдаме. Шмат працы было зроблена для стварэньня прафэсійнай каманды. Першапачатковая назва была «Мэхшул». Упершыню клюб прыняў удзел у чэмпіянаце Азэрбайджану ў 1966 годзе. У 1993 годзе падчас Нагорна-Карабаскай вайны горад быў заняты Армэніяй, а клюб быў эвакуяваны ў Баку. Галоўны трэнер клюбу Алавэрдзі Багіраў загінуў у гэтай вайне. У 2001 годзе клюб пачаў атрымліваць спонсарскую падтрымку самага буйнога холдынгу Азэрбайджану Azersun Holding.

У 2008 годзе былая зорка азэрбайджанскага футболу Гурбан Гурбанаў быў прызначаны галоўны трэнэрам пасьля нечаканага сыходу Расіма Кары ў ленкаранскі «Хазар» за тыдзень да пачатку сэзону 2008—2009 гадоў. Ачоленыя Гурбанам Гурбанавым, «Карабах» адмовіўся ад звыклай на той час азэрбайджанскай стратэгіі, якая палягала на прыцягненьне замежнікаў у каманду, і пераключыўся на карысьць выхаваньня мясцовых талентаў[1]. Гурбанаў спрабаваў укараніць стыль гульні вядомы як тыкі-така, які характарызуецца кароткімі перадачамі, працяглымі пэрыядамі падрыхтоўкі нападу і гульцамі, якія мяняюцца пазыцыямі[2]. Пры Гурбанаве «Карабах» стаў адным з самых пасьпяховых азэрбайджанскіх футбольных клубаў у Эўропе. Гэтак у розыгрышы Лігі Эўропы 2009—2010 гадоў «Карабах» спачатку выгуляў у нарвэскага «Русэнборгу», а потым выбіў з турніру фінскую «Хонкі», толькі ў раўндзе плэй-оф азэрбайджанскі атрымалі паразу ад нідэрляндзкага «Твэнтэ» і скончылі свой эўрапейскі шлях у тым сэзоне. У наступным сэзонах «Карабах» зноў браў удзел у Лізе Эўропы і спыняўся ў тым жа раўндзе.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Азэрбайджану Бр Шагрудын Магамэдаліеў 1994
2 Сьцяг Бразыліі Аб Матэўс Сылва 1997
6 Сьцяг Бразыліі ПА Жулію Раман 1998
7 Сьцяг Альжыру ПА Ясін Бэнзья 1994
8 Сьцяг Чарнагорыі ПА Марка Янкавіч 1995
10 Сьцяг Францыі Нап Абдэля Зубір 1991
11 Сьцяг Ганы Нап Эмануэль Адаі 2001
12 Сьцяг Азэрбайджану Бр Садык Мамадзада 2006
13 Сьцяг Азэрбайджану Аб Баглул Мустафазадэ 1997
15 Сьцяг Каба-Вэрдэ Нап Леандру Андрадзі 1999
18 Сьцяг Бразыліі Нап Жуніньню 1996
19 Сьцяг Альбаніі Нап Рэдон Джыджа 1998
20 Сьцяг Азэрбайджану ПА Рычард Алмэйда 1989
21 Сьцяг Украіны Нап Аляксей Кашчук 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Азэрбайджану Нап Муса Гурбанлы 2002
24 Сьцяг Азэрбайджану ПА Аляксей Ісаеў 1995
27 Сьцяг Азэрбайджану Аб Турал Байрамаў 2001
29 Сьцяг Чарнагорыі Аб Марка Вэшавіч 1991
30 Сьцяг Азэрбайджану Аб Абас Гусэйнаў 1995
44 Сьцяг Азэрбайджану Аб Элвін Джафаргуліеў 2000
55 Сьцяг Азэрбайджану Аб Бадаві Гусэйнаў (капітан) 1991
66 Сьцяг Каба-Вэрдэ ПА Патрык Андрадзі 1993
81 Сьцяг Калюмбіі Аб Кевін Мэдына 1993
89 Сьцяг Азэрбайджану Бр Амін Рамазанаў 2003
90 Сьцяг Азэрбайджану Нап Нарыман Ахундзадэ 2004
97 Сьцяг Харватыі Бр Фабіян Бунтыч 1997
99 Сьцяг Польшчы Бр Матэвуш Кахальскі 2000
  1. ^ Ibrahimov, Erkin (27.07.2011). «Qarabağ back and hoping for more». UEFA.
  2. ^ Atayev, Oqtay (31.07.2014). «Who are Qarabağ FK?». UEFA.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]