Капліца Сьвятой Барбары (Высокае)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Капліца Сьвятой Барбары
Капліца Сьвятой Барбары
Капліца Сьвятой Барбары
Краіна Беларусь
Места Высокае
Каардынаты 52°22′23″ пн. ш. 23°22′34″ у. д. / 52.37306° пн. ш. 23.37611° у. д. / 52.37306; 23.37611Каардынаты: 52°22′23″ пн. ш. 23°22′34″ у. д. / 52.37306° пн. ш. 23.37611° у. д. / 52.37306; 23.37611
Архітэктурны стыль барока
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Капліца Сьвятой Барбары на мапе Беларусі
Капліца Сьвятой Барбары
Капліца Сьвятой Барбары
Капліца Сьвятой Барбары

Капліца Сьвятой Барбары — помнік архітэктуры XVIII ст. у Высокім. Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы места, на ўзвышаным беразе ракі Пульвы[a]. Дзейнічае. Твор архітэктуры барока, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваную капліцу ў Высокім збудавалі ў 1772 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Высокае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзейнічаць. 7 сьнежня 1869 году па закрыцьці расейскімі ўладамі Траецкага касьцёла ў Воўчыне яго маёмасьць перанесьлі ў капліцу.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па 1970 годзе савецкія ўлады часткова зруйнавалі будынак капліцы.

У 1990-я гады будынак капліцы вярнулі каталікам, пачалося яго аднаўленьне.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры барока. Невялікі 8-гранны аб’ём накрываўся шатровым дахам, які завяршаўся фігурным ліхтаром з купалам (чыгуннае ліцьцё, не захаваўся). Грані аздабляюцца роўнымі лучковымі нішамі і вокнамі ў прафіляваных ліштвах, кутнімі лапаткамі, гарызантальнымі цягамі цокаля і карніза.

Усярэдзіне сьцены дэкаруюцца ляпным расьлінным арнамэнтам, рэльефнымі выявамі вайсковых дасьпехаў. Над уваходам на 2 слупах разьмяшчаюцца хоры з ажурнай разной агароджай[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Беляева, 15.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 72.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000035