Капліца Сьвятога Георгія (Лепель)
| Помнік гісторыі | |
Капліца Сьвятога Георгія | |
Капліца Сьвятога Георгія | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Лепель |
| Каардынаты | 54°53′32,21″ пн. ш. 28°40′44,92″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Капліца Сьвятога Георгія на мапе Беларусі Капліца Сьвятога Георгія | |
Капліца Сьвятога Георгія[a] — помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Лепелі. Знаходзіцца на могілках, на 2-ім Млынавым завулку. Дзее, прыпісная да царквы Сьвятой Параскевы Пятніцы. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную могілкавую капліцу Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Лепелі збудавалі ў 1900 годзе.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, завершаным у цэнтры купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане. Фасад дэкаруюцца трайной аркатурай уваходнага праёму і бакавых нішаў, разьмежаваных кароткімі паўкалёнкамі-дынькамі і аб’яднаных злучанымі аркавымі архівольтамі. Бакавыя фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі, аб’яднанымі гарызантальнай цягай з аркавымі архівольтамі над імі. Вылучаюцца выкладзеныя цаглянай муроўкай карнізы і рэльефныя крыжы[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назва капліцы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Часовня Сьвятого Георгия, Свято-Георгиевская часовня), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва капліца Сьвятога Юрыя або Юраўская капліца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000484 |