Геахімія
Геахімія [грэч. gē + позналац. chimia] — навука пра хімічны склад Зямлі, пашырэньне ў ёй хімічных элемэнтаў і іх стабільных ізатопаў, заканамернасьці разьмеркаваньня хімічных элемэнтаў у розных геасфэрах, законы іх паводзінаў, спалучэньня і міграцыі ў прыродных геасыстэмах.
Асноўныя разьдзелы:
- аналітычная геахімія;
- фізычная геахімія;
- геахімія літасфэры;
- геахімія літагенэза;
- геахімія гідрасфэры;
- рэгіянальная геахімія;
- радыёгеахімія;
- радыёгеахраналёгія;
- геахімія ландшафту;
- арганічная геахімія;
і інш.