Канстанцін Вішнявецкі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вішнявецкі.
Канстанцін Вішнявецкі | ||||||||||
8 чэрвеня 1914 — 30 ліпеня 1944 (30 гадоў) | ||||||||||
Месца нараджэньня | хутар Салдацкі, Хэрсонская губэрня | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Львоў | |||||||||
Прыналежнасьць | СССР | |||||||||
Род войскаў | авіяцыя | |||||||||
Званьне | Старшы лейтэнант | |||||||||
Камандаваў | 298-ы зьнішчальны авіяцыйны полк (229-я зьнішчальная авіяцыйная дывізія, 4-я паветраная армія, Паўночна-Каўкаскі фронт) | |||||||||
Бітвы/войны | Сталінградзкая бітва Баі на Кубані | |||||||||
Узнагароды | | |||||||||
Канстанці́н Рыго́равіч Вішняве́цкі (8 чэрвеня 1914, хутар Салдацкі Хэрсонскай губэрні Расеі, цяпер вёска Дзьмітраўка Казанкаўскага раёну Мікалаеўскай вобласьці, Украіна — 30 ліпеня 1944, Львоў, УССР) — савецкі ваенны лётчык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1914 року ў сям’і працоўнага, украінец. Скончыў сярэднюю школу і фабрычна-заводзкую вучэльню, працаваў токарам.
У Чырвонай арміі ад 1935 року. У 1937 року скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілётаў.
У 1939 року ўдзельнічаў у выправе савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь. У 1940 року прыбыў для праходжаньня службы ў 33-і зьнішчальны авіяполк пад Пружаны, дзе сустрэў пачатак вайны.
Пасьля ўдзельнічаў у баёх у складзе сфармаваных на базе 33-га авіяпалку 129-га і 298-га зьнішчальных авіяцыйных палкоў. Падчас Сталінградзкай бітвы быў у складзе эскадрыльлі, якая абараняла паветраную прастору Сталінграду. Увесну 1943 року прымаў удзел у баёх на Кубані. Увосень 1943 цяжка паранены, лячыўся ў шпіталі ў Маскве. Па аздараўленьні прызначаны начальнікам паветрана-стралковай службы дывізіі.
Зьдзейсьніў 123 баявыя вылеты, у 39 паветраных баёх зьбіў асабіста 10 і ў складзе групы яшчэ 13 самалётаў праціўніка[1].
30 ліпеня 1944 року трагічна загінуў у аўтакатастрофе на франтавой пераправе (паводле іншых зьвестак — ад трапляньня бомбы[2]). Пахаваны на Пагорку Славы ў Львове.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Герой Савецкага Саюзу (24 жніўня 1943)
- Ордэн Леніна
- 3 ордэны Баявога Чырвонага Сьцягу
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ажаніўся да Другой сусьветнай вайны: у 1940 року прыбыў у склад 33-га зьнішчальнага авіяполку з жонкай і сынам. Яны пражывалі ў Маскве, у 1984 року наведвалі Пружаны, дзе служыў Канстанцін Вішнявецкі[3].
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У мястэчку Казанка Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны ў гонар Канстанціна Вішнявецкага ўсталяваны абэліск, а ў Львове — помнік на пагорку Славы(uk).
Імя Канстанціна Вішнявецкага носіць вуліца ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Константин Григорьевич Вишневецкий Konstantin Vishneveckiy (рас.). Persones.ru. Праверана 29 лістапада 2011 г.
- ^ Вишневецький Костянтин Григорович (укр.) Миколаївці: видатні історичні постаті та знамениті земляки. who-is-who. Праверана 29 лістапада 2011 г.
- ^ Архуцік М. Вуліца героя // Раённыя будні. — 15 ліпеня 1995.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архуцік М. Вуліца героя // Раённыя будні. — 15 ліпеня 1995.
- Герои Советского Союза: кр. биограф. справочник. — М.: Воениз., 1987. — Т. 1. — С. 269.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 8 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Памерлі 30 ліпеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Героі Савецкага Саюзу
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Нарадзіліся ў Мікалаеўскай вобласьці
- Савецкія лётчыкі
- Лётчыкі Другой сусьветнай вайны
- Удзельнікі савецкага ўварваньня ў Польшчу
- Памерлі ў Львове
- Людзі, у гонар якіх названыя вуліцы