Перайсьці да зьместу

Парлямэнцкія выбары ў Польшчы 2019 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
2015
 Сьцяг Польшчы
2023
Выбары ў Сойм і Сэнат Польшчы 2019 году
13 кастрычніка 2019 г.
Кандыдат Матэвуш Маравецкі Гжэгаж Схэтына Павел Кукіз
Партыя «ПіС» «Грамадзянская плятформа» «Кукіз'15»
Лідэр з 11 сьнежня 2017 26 студзеня 2017 28 чэрвеня 2015
Папярэдняя колькасьць месцаў 235 (37,58 %) 138 (24,09 %) 42 (8,82 %)
Кандыдат Катажына Любнаўэр Уладзіслаў Косіняк-Камыш Рышард Галя
Партыя «Сучасная» «ПСЛ» «Немцы»
Лідэр з 25 лістапада 2017 7 лістапада 2015
Папярэдняя колькасьць месцаў 28 (7,6 %) 16 (5,13%) 1 (0,8%)

Выбары ў Сойм і Сэнат Польшчы прайшлі 13 кастрычніка 2019 году. Выбіралі ўсіх паслоў Сойму (460 паслоў) й Сэнату (100 сэнатараў). У выбарах галасавалі толькі грамадзяне Польшчы, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў. Галасаваньне тайнае, прамое. Выбірацца ў Сойм і Сэнат могуць толькі грамадзяне Польшчы.

Дзень выбараў прызначаны на 13 кастрычніка 2019 году. Галава краіны прызначае дзень выбараў. У асноўным законе Польшчы напісана, што выбары павінныя быць прызначаныя на выхадны дзень (нядзеля, або дзяржаўнае сьвята) у час 30 дзён да канца 4-ох гадовага адрэзку часу ад астатніх выбараў у Сойм і Сэнат. Выбары могуць прайсьці раней у выпадку роспуску Сойму, або Сойм ня можа выбраць урад Польшчы ў час прадугледжаны асноўным законам Польшчы. Астатнія выбары ў Сойм і Сэнат былі 12 лістапада 2015 году. Магчымыя дні для выбараў могуць быць у 2019:

  • 13 кастрычніка
  • 20 кастрычніка
  • 27 кастрычніка
  • 1 лістапада (каталіцкае сьвята Дзень усіх сьвятых)
  • 3 лістапада
  • 10 лістапада
  • 11 лістапада (дзяржаўнае сьвята Дзень незалежнасьці Польшчы).

Дзень выбараў прызначаны на 13 кастрычніка 2019 году.

Удзельнікі выбараў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выбарах удзельнічаюць усе грамады, што маюць сваіх паслоў: