Перайсьці да зьместу

Дзьмітры Камароўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зьміцер Камароўскі»)
Дзьмітры Камароўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1986(1986-10-10)[1][2] (38 гадоў)
Рост 180 см[3]
Вага 77 кг[4]
Пазыцыя нападнік, паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2004 БАТЭ 24 (5)
2005 Тарпэда Масква 1 (0)
2006 Нафтан 13 (6)
2007 Тарпэда Масква 4 (0)
2007—2009 Нафтан 64 (8)
2010—2012 Шахцёр Салігорск 96 (25)
2013 Гомель 11 (0)
2013 Ротар Валгаград 14 (2)
2014 Гомель 30 (7)
2015 Шахцёр Салігорск 24 (5)
2016 Белшына 10 (1)
2016 Іслач 11 (3)
2017 Нэфтчы Фэргана[d] 12 (2)
2017—2021 Іслач 108 (33)
Зборныя
2003—2004 Беларусь (да 19)[d] 9 (0)
2005—2009 Беларусь (да 21) 32 (6)
2012 Беларусь 3 (0)
Трэнэрскія клюбы
2022—4 Іслач

Дзьмітры Камароўскі (нарадзіўся 10 кастрычніка 1986 году, Баўбасаў, БССР) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр. Гуляў на пазыцыі нападніка. У 2012 годзе правёў тры матчы за нацыянальную зборную Беларусі. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[5]. На сёньня працуе галоўным трэнэрам «Іслачы».

Выхаванец Магілёўскага вучылішча алімпійскага рэзэрву[6]. Пачынаў сваю кар’еру ў камандзе БАТЭ ў 2002 годзе, у складзе якой выступаў да 2004 году, забіўшы 4 галы й аддаўшы 2 галявыя перадачы, што прынесла клюбу другое месца ў чэмпіянаце Беларусі[7]. 18 сьнежня 2004 году было пацьверджана, што Дзьмітры пераходзіць у маскоўскае «Тарпэда»[8], якое тады яшчэ выступала ў расейскай Прэм’ер-лізе.

Праз год ён зьбіраўся перайсьці ў КАМАЗ з Набярэжных Чаўноў на правах арэнды[9], аднак у клюбе выбухнуў скандал. Сяргей Цемрукоў, гулец клюбу, спрабаваў аднавіць сабе расейскае грамадзянства, з-за чаго КАМАЗ ня здолеў праглядаць замежнікаў[10]. У выніку Камароўскі вымушаны быў сысьці ў наваполацкі «Нафтан».

У 2010—2012 гадах выступаў за салігорскі «Шахцёр»[11]. У лютым 2013 году падпісаў кантракт з клюбам «Гомель»[12]. У чэрвені 2013 году перайшоў у расейскі клюб «Ротар» з Валгаграду[13]. У лістападзе 2013 году кантракт з «Ротарам» быў скасаваны і Камароўскі вярнуўся ў «Гомель», зь якім падпісаў кантракт на тры гады[14]. У складзе «Гомля» пачаў выступаць на пазыцыі атакуючага паўабаронцы, таксама быў капітанам каманды. У студзені 2015 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[15]. У складзе «Шахцёра» замацаваўся ў асноўным складзе ды выступаў пераважна на пазыцыі «пад нападнікам», дапамагаючы Мікалаю Янушу. Па заканчэньні сэзону 2015 году «Шахцёр», бачачы ў якасьці асноўнага атакуючага паўабаронцы Арцёма Старгародзкага, вырашыў не падаўжаць кантракт з Камароўскім, і той пакінуў клюб[16].

У студзені 2016 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[17]. Быў трывалым гульцом асноўнага складу, але ў чэрвені 2016 году паводле пагадненьня бакоў кантракт з «Белшынай» быў ануляваны[18]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Іслач»[19]. У складзе гэтай каманды хутка замацаваўся ў стартавым складзе, выступаючы на пазыцыі нападніка або атакуючага паўабаронцы. Па заканчэнні сэзону ў студзені 2017 году пакінуў клюб[20], але пазьней падтрымліваў форму з камандай[21]. У лютым перайшоў у клюб «Нэфтчы» з Фэрганы[22], але вярнуўся з Узбэкістану ўлетку, у ліпені далучыўшыся да «Іслачы»[23].

Дапамог «Іслачы» паводле вынікаў сэзону 2017 году захаваць месца ў Найвышэйшай лізе. У сэзоне 2018 году выйшаў у стартавым складзе ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату, 2 сьнежня ў матчы апошняга туру аформіў хет-трык у браму магілёўскага «Дняпра», чым дапамог «Іслачы» атрымаць валявую перамогу зь лікам 3:2. У сэзоне 2019 году быў прызначаны капітанам каманды. У другой палове 2019 году амаль не гуляў праз траўмы. У лістападзе падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[24]. У 2020 годзе трывала зьяўляўся ў першай адзінаццатцы. У студзені 2021 году яшчэ падоўжыў пагадненьне з клюбам[25]. З жніўня па кастрычнік 2021 году не гуляў праз пашкоджаньні. Паводле вынікаў сэзону 2021 году быў прызнаны найлепшым гульцом каманды. У студзені 2022 году абвесьціў аб завяршэньні кар’еры[26].

У нацыянальную зборную Беларусі быў упершыню выкліканы ў лютым 2012 году[27]. Дэбютаваў за зборную ў матчы супраць зборнай Малдовы (0:0).

У сакавіку 2022 году далучыўся да трэнэрскага штабу «Іслачы»[28]. У сьнежні 2022 году пасьля сыходу Арцёма Радзькова стаў галоўным трэнэрам каманды[29]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году прывёў «Іслач» да найлепшага ў гісторыі чацьвертага месца ў чэмпіянаце Беларусі, пасьля чаго ў сьнежні таго ж году падоўжыў пагадненьне з клюбам[30] ды атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[31].

  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2003, 2004, 2010, 2011, 2012
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2015
  • Уладальнік Кубка Беларусі: 2010
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Шахцёр Салігорск 2015 Найвышэйшая ліга 24 5
Белшына 2016 Найвышэйшая ліга 10 1
Іслач 11 3
Іслач 2017 Найвышэйшая ліга 13 2
2018 Найвышэйшая ліга 30 8
  1. ^ а б в Dmitri Komarovski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Dzmitry Kamarowski // FBref (мн.)
  3. ^ а б https://www.teams.by/-/player-59/
  4. ^ а б https://pressball.by/players/football/96/
  5. ^ Клуб бомбардиров. Ушел, но остался(недаступная спасылка) (рас.)
  6. ^ Дмитрий Комаровский: безоблачная осень
  7. ^ Футбол. Комаровский перешёл в московское «Торпедо»(недаступная спасылка). rbc.ru
  8. ^ «Торпедо» завершило оформление документов Комаровского. sovsport.ru
  9. ^ «Торпедо» отдаст Комаровского в аренду «КАМАЗу». kamdetal.ru
  10. ^ Комаровский не перейдет из «Торпедо» в «Камаз»(недаступная спасылка). sovsport.ru
  11. ^ «Сколотить» команду. champ.by
  12. ^ Дмитрий Комаровский перешел в «Гомель» (рас.)
  13. ^ Комаровский перешел в «Ротор» (рас.)
  14. ^ Дмитрий Комаровский подписал трехлетний контракт с «Гомелем» (рас.)
  15. ^ Комаровский подписал контракт с «Шахтером» (рас.)
  16. ^ "Шахтер" объявил о подписании контракта с Бурко и Селявой и расставании с Комаровским и Козекой (рас.)
  17. ^ Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с «Белшиной» (рас.)
  18. ^ Афанасьев, Комаровский и Хачатурян покинули "Белшину" (рас.) Архіўная копія ад 2 лютага 2024 г.
  19. ^ Дмитрий Комаровский стал игроком «Ислочи» (рас.)
  20. ^ Дмитрий Комаровский покинул "Ислочь" (рас.)
  21. ^ Комаровский тренируется с «Ислочью» (рас.)
  22. ^ Терентий Луцевич, Сергей Концевой и Дмитрий Комаровский стали игроками ферганского «Нефтчи» (рас.)
  23. ^ Дмитрий Комаровский подписал контракт с «Ислочью» (рас.)
  24. ^ Комаровский продлил контракт с "Ислочью" (рас.)
  25. ^ Комаровский продлил контракт с "Ислочью" (рас.)
  26. ^ Дмитрий Комаровский принял решение завершить профессиональную карьеру (рас.)
  27. ^ Комаровский вместо Корниленко. bff.by
  28. ^ Комаровский вошел в тренерский штаб "Ислочи" (рас.)
  29. ^ Комаровский возглавил "Ислочь" (рас.)
  30. ^ Дмитрий Комаровский поставил подпись под новым соглашением с "Ислочью" (рас.)
  31. ^ Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]