Кабылянка (Асіпавіцкі раён)
Выгляд
(Перанакіравана з «Знаменка (Магілёўская вобласьць)»)
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Кабылянка, Знаменка.
Кабылянка | |
трансьліт. Kabylianka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Асіпавіцкі |
Сельсавет: | Ліпеньскі |
Насельніцтва: | 67 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2235 |
Паштовы індэкс: | 213712 |
СААТА: | 7248832021 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°25′32″ пн. ш. 28°50′40″ у. д. / 53.42556° пн. ш. 28.84444° у. д.Каардынаты: 53°25′32″ пн. ш. 28°50′40″ у. д. / 53.42556° пн. ш. 28.84444° у. д. |
± Кабылянка |
Кабыля́нка[1] (з 1964[2] году — Зна́менка[3]) — вёска ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Кабылянка ўваходзіць у склад Ліпеньскага сельсавету. Разьмешчаная за 23 км на паўночны ўсход ад Асіпавічаў, 7 км ад чыгуначнай станцыі Брыцалавічы на лініі Асіпавічы — Магілёў, 130 км ад Магілёва, на паўднёвым усходзе мяжуе зь лесам. Побач аўтадарога Асіпавічы — Сьвіслач.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1897 годзе ўзгадваецца пад назвай Кабылянка ў складзе Пагарэльскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У Вялікую айчынную вайну часткова спаленая (згарэлі 21 хата з прыкладна 70-ці)[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 78 жыхароў
- 2007 год — 53 жыхары, 26 двароў
- 2010 год — 67 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1983. — 240 с. С. 77
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 65
- ^ Дражня // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 103